7 траўня 2024, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Трампа паабяцаў жыхарам Нікарагуа хуткую свабоду

5
Памочнік Трампа паабяцаў жыхарам Нікарагуа хуткую свабоду
ДЖОН БОЛТАН
ФОТА: ALEX BRANDON / ASSOCIATED PRESS

Кіраўнік Нікарагуа Даніэль Артэга хутка страціць уладу, заявіў памочнік прэзідэнта ЗША ў нацбяспецы Джон Болтан.

«Дні Артэгі палічаныя, і хутка народ Нікарагуа будзе вольны», – напісаў Болтан на сваёй старонцы ў Twitter, абвінаваціўшы нікарагуанскага дыктатара ў рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў – забойствах і зняволеннях, паведамляе РБК.

18 лютага ў Нікарагуа быў вынесены прысуд у дачыненні да трох лідараў пратэсту – Медарда Майрэна атрымаў 216 гадоў пазбаўлення волі, Пэдра Мена – 210, а Луіс Арланда Пінеда – 159.

У той самы дзень прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы на сустрэчы з прадстаўнікамі венесуэльскай дыяспары ў Маямі, заявіў, што ЗША выступаюць у падтрымку жыхароў усіх краінаў, якія пакутуюць пад прыгнётам сацыялістычных або камуністычных рэжымаў, у тым ліку і Нікарагуа.

«Дні сацыялізму і камунізму палічаныя не толькі ў Венесуэле, але і ў Нікарагуа і на Кубе, – заявіў Трамп. – Аднойчы, з Божай дапамогай, мы ўбачым, чаго могуць дамагчыся людзі ў Каракасе, Манагуа і Гаване. І калі Венесуэла будзе вольная, і Куба стане вольная, і Нікарагуа таксама, тады ўпершыню ў гісторыі чалавецтва будзе вольнае цэлае паўшар'е».

Даніэль Артэга быў упершыню абраны прэзідэнтам Нікарагуа ў 1984 годзе, будучы лідарам Сандынісцкага фронту нацыянальнага вызвалення (СФНВ), які кіраваў краінай, дзе ішла грамадзянская вайна. Пасля спынення дапамогі з боку СССР пазіцыі сандыністаў пахіснуліся, і ў 1990 годзе Артэга на выбарах зазнаў паразу, саступіўшы пасаду кіраўніка дзяржавы Віялеце Чамора. Няўдалымі апынуліся і спробы ўзяць рэванш у 1996 і 2001 гадах, аднак у 2006 годзе Артэга зноў атрымаў перамогу на выбарах.

У кастрычніку 2009 года Вярхоўны Суд Нікарагуа выключыў з Канстытуцыі краіны пункт, які забараняе балатавацца на другі прэзідэнцкі тэрмін запар, а таксама выстаўляць кандыдатуру на трэці тэрмін. У выніку Артэга быў пераабраны на выбарах 2011-га, а потым і 2016 года.

У 2018 годзе Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць Расарыа Мурыльё, жонкі Даніэля Артэгі, а таксама ў дачыненні да ягонага дарадцы ў нацбяспецы Манкады Лау.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках