5 траўня 2024, Нядзеля, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуайдо едзе на мяжу, каб дамагчыся допуску гуманітарнай дапамогі ў Венесуэлу

4
Гуайдо едзе на мяжу, каб дамагчыся допуску гуманітарнай дапамогі ў Венесуэлу
Фота: AFP

Прэзідэнта Венесуэлы будуць суправаджаць апазіцыйныя дэпутаты і добраахвотнікі.

Кіраўнік Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуан Гуайдо, прызнаны ЗША і многімі еўрапейскімі і лацінаамерыканскімі краінамі выканаўцам абавязкаў прэзідэнта, мае намер у чацвер разам з групай прыхільнікаў адправіцца з Каракаса на мяжу з Калумбіяй, каб дамагчыся допуску ў краіну гуманітарнай дапамогі, паведамляе «Радыё Свабода».

Як паведамляе агенцтва Reuters, суправаджаць Гуайдо будуць блізу 80 апазіцыйных дэпутатаў парламента. Яны паедуць да калумбійскай мяжы на аўтобусах - адлегласць да яе ад сталіцы Венесуэлы амаль 800 кіламетраў.

Гуайдо раней таксама заклікаў добраахвотнікаў далучыцца да яго, каб разам прыбыць на мяжу і дамагчыся яе адкрыцця для дастаўкі дапамогі. Ён абяцаў, што 23 лютага грузы патрапяць у краіну.

Самалёты ВПС ЗША з гуманітарнымі грузамі даставілі іх у Калумбію. Харчаванне і медыкаменты захоўваюцца на складах ля мяжы. На загад Нікаласа Мадуры, якога апазіцыя і шэраг краін свету ўважаюць за ўзурпатара, праз мяжу дапамогу не прапускаюць. Мадура абвінаваціў ЗША ў сувязі з дастаўкай гуманітарнай дапамогі ў правакацыі, скіраванай на яго зрынанне.

Пакуль незразумела, як Гуайдо і ягоныя прыхільнікі маюць намер дамагчыся таго, каб дапамога трапіла ў краіну. Войска і паліцыя падпарадкоўваюцца Мадуру.

Венесуэла ў апошнія гады перажывае эканамічны крызіс, які перайшоў у сацыяльны. У краіне гіперінфляцыя, адзначаны недахоп прадуктаў харчавання і жыццёва неабходных тавараў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках