11 траўня 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юнкер пра Brexit: Гэта катастрофа

Юнкер пра Brexit: Гэта катастрофа

Прэзідэнт Еўракамісіі заявіў, што стаміўся ад Brexit.

Прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што стаміўся ад Brexit, паведамляе Politico.

«Я перажываю нешта падобнае на стомленасць ад Brexit... Гэта катастрофа», - сказаў ён.

Са слоў Юнкера, ён не вельмі аптымістычны што да магчымасці пазбегнуць «жорсткага Brexit».

«Калі здарыцца так, што дамовы не будзе, а я не магу выключаць гэта, гэта будзе мець жудасныя эканамічныя і сацыяльныя наступствы ў Вялікабрытаніі і на кантыненце. Таму мае намаганні накіраваныя на тое, каб пазбегнуць горшага. Але я не вельмі аптымістычны, калі справа тычыцца гэтага пытання», - сказаў ён.

«Кожны раз, калі ў брытанскім парламенце галасуюць, у іх ёсць большасць супраць чагосьці, але няма большасці за нешта», - дадаў ён.

Нагадаем, што 15 студзеня брытанскі парламент не падтрымаў пагадненне аб умовах выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ, раней ухваленае лідарамі 27 краін-сябраў ЕЗ. Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер назваў дамову «лепшай» угодай, на якую Лондан мог бы разлічваць.

Кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што ЕЗ не будзе пераглядаць пагадненне аб Brexit.

Канчатковы выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу запланаваны на 29 сакавіка 2019 года. Пасля гэтага пачынаецца 21-месячны пераходны перыяд - да канца 2020 года. Пераходны перыяд можа быць прадоўжаны толькі адзін раз, аднак пакуль невядома, якая можа быць яго максімальная працягласць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках