4 траўня 2024, Субота, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае тыповы беларускі мужчына

21
Як выглядае тыповы беларускі мужчына

Тры чвэрці мужчынскага насельніцтва Беларусі жыве ў гарадах.

У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі цягам доўгага перыяду часу ўдзельная вага мужчын застаецца нязменнай - 46,6%. Паводле папярэдніх звестак, на пачатак 2019 года колькасць мужчын у рэспубліцы склала 4416 тысяч чалавек, паведамляе «Экономическая газета» са спасылкай на Белстат.

Але калі паглядзець звесткі за апошнія 3 гады, то колькасць мужчын скарацілася за гэты перыяд спачатку на 5 тысяч, а потым яшчэ на 6 тысяч.

Тры чвэрці мужчынскага насельніцтва рэспублікі - гараджане. У Менску засяроджана 20,6% мужчын, астатнія больш-менш раўнамерна размеркаваныя па абласцях.

У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу пражываюць больш за 3,4 млн мужчын (78%), а ў сельскай мясцовасці - 0,99 млн.

Сярэдні ўзрост занятых мужчын складае 40,7 года.

Кожны чацвёрты мужчына, заняты ў эканоміцы краіны, - ва ўзросце 16 - 30 гадоў.

Пераважна «мужчынскімі» з'яўляюцца такія сферы, як будаўніцтва, транспарт, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць, сельская, лясная і рыбная гаспадарка, прамысловасць, інфармацыя і сувязь.

У 2018 годзе ў шлюб уступілі 60,7 тысячы мужчын. Для параўнання, у 2016 годзе - 64,5 тысячы, у 2017 годзе - 66,2 тысячы.

Ствараюць сем'і мужчыны прыблізна ва ўзросце 20 - 29 гадоў.

Пры гэтым упершыню пабраліся шлюбам 42,5 тысячы мужчын (46,1 тысячы ў 2016, 47 тысяч у 2017 годзе).

Кожны трэці мужчына, які стварыў сям’ю, знаходзіўся ва ўзросце 25 - 29 гадоў, кожны чацвёрты - ва ўзросце 20 - 24 гадоў.

Сярэдні ўзрост укладання мужчынам першага шлюбу ў 2018 годзе склаў 28,1 года, паўторны - 41,3 года.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках