4 траўня 2024, Субота, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Берасці патрабуюць спыніць скандальную будоўлю на месцы габрэйскага гета

Фотафакт: У Берасці патрабуюць спыніць скандальную будоўлю на месцы габрэйскага гета
ФОТА ДАСЛАЎ ЧЫТАЧ

Стрыт-арт зварот зроблены ў тым ліку і на ідыш.

У Берасці каля скандальнай будоўлі на месцы масавага расстрэлу вязняў габрэйскага гета з'явіўся стрыт-арт зварот ад імя Ганны Франк - сімвала ахвяраў габрэйскага народа Другой сусветнай вайны. У ім на ідыш і расейскай мове патрабуецца спыніць будаўнічыя працы, паведаміў сайту Charter97.org чытач.

ФОТА ДАСЛАЎ ЧЫТАЧ

Надзел пад элітную забудову ў самым цэнтры горада быў аддадзены прыватнаму забудоўшчыку проста ў месцы масавых расстрэлаў, хоць заканадаўства забараняе будаўніцтва ў такіх месцах. Ужо на першым этапе будоўлі былі знойдзеныя парэшткі сотняў, а магчыма і тысячы людзей.

Спачатку гарадскія ўлады пад ціскам грамадскасці абяцалі спыніць будоўлю і закласці мемарыяльны сквер. Але грошы і хабары для нашых чыноўнікаў засланяюць элементарнае чалавечае сумленне, і пра гэта хутка забыліся. Будаўніцтва працягваецца ўдарнымі тэмпамі, выманне парэштак вядзецца без належнага кантролю грамадскасці.

Напрыклад, абуральным стаў факт выяўлення астанкаў на падсыпцы адной з дарог на ўскраіне Берасця.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках