7 траўня 2024, aўторак, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэсе прапанавалі выведцы ЗША сабраць звесткі пра фінансы Пуціна і ягоных хаўруснікаў

6
У Кангрэсе прапанавалі выведцы ЗША сабраць звесткі пра фінансы Пуціна і ягоных хаўруснікаў

Распрацаваны законапраект «Аб транспарэнтнасці ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна».

Чальцы палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША, рэспубліканка Эліс Стэфанік і дэмакрат Вальдэс Демінгс, распрацавалі законапраект «Аб транспарэнтнасці ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна», паведамляецца на сайце Стэфанік. Унесены ў кангрэс законапраект раіць амерыканскай выведцы сабраць звесткі аб фінансавых актывах «Пуціна і ягоных хаўруснікаў», паведамляе РБК.

«Найлепшым спосабам правесці наступ на ўладу Пуціна і ягоных падбрэхічаў - пачаць паляванне на незаконныя і засакрэчаныя фінансавыя плыні, якія падсілкоўваюць іх аперацыі. Надышоў час для ўдару ў адказ і абароны нашай дэмакратыі», - гаворыцца ў заяве Дэмінгса. Яна нагадала, што ўжо 26 расейцаў і тры расейскія кампаніі былі абвінавачаныя ў ЗША ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары 2016 года. Аднак, на думку Дэмінгс, дзейная адміністрацыя зрабіла недастаткова намаганняў для «прадухілення будучых нападаў».

Напярэдадні, 27 лютага, кангрэс ЗША апублікаваў абноўлены варыянт законапраекта DASKA, які прадугледжвае ўвядзенне новага пакета санкцый супраць Расеі. У дакуменце прапісаныя абмежаванні супраць палітычных дзеячаў, алігархаў або іх сем'яў, якія спрыяюць «супрацьзаконным ці карупцыйным дзеянням у інтарэсах Уладзіміра Пуціна». Амерыканскай выведцы, калі законапраект будзе прыняты, трэба будзе падаць у кангрэс даклад «аб асабістай маёмасці і актывах Уладзіміра Пуціна».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках