5 траўня 2024, Нядзеля, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як 14-гадовы школьнік зарабляе кругленькую суму на eBay

15
Як 14-гадовы школьнік зарабляе кругленькую суму на eBay
ФОТА: SWNS

Большасць самых вядомых мільянераў пачыналі свой цярністы шлях да зялёных паперак яшчэ з дзяцінства.

Яны прадавалі газеты, запалкі, смеццевыя пакеты і нават папугаяў. 14-гадовы Томі Ховард (Tommy Howard) пайшоў яшчэ далей: у эру Інтэрнэту грэх не скарыстацца яго магчымасцямі. Хлопчык пачаў уласны бізнэс на папулярным сайце продажу і не пралічыўся. Чытайце, як прадпрымальнаму хлопцу ўдаецца зарабляць не менш за сваіх бацькоў, піша Bigpicture.

14-гадовы школьнік з Хокчэрча, графства Дэвон, афіцыйна запусціў сваю бізнэс-ячэйку Dog In A Box на сусветным сайце продажаў eBay летась. Сваю інтэрнэт-краму ён назваў у гонар улюбёнага сабакі Орео (Oreo). Справа не стаіць на месцы, і грошыкі капаюць на рахунак прадпрымальнага хлапчука кожны дзень.

ФОТА: SWNS

Маленькі прадпрымальнік стварыў інтэрнэт-краму цацак, пераабсталяваўшы пад яе бацькоўскі склеп для захоўвання малака. Цяпер ягоны бізнэс прыносіць 15 000 фунтаў.

На складзе цацак у падвальным паверсе захоўваецца блізу 1000 тавараў з усяго свету. Пасля заняткаў у школе Томі заўсёды знаходзіць час, каб заняцца сваёй улюбёнай прыбытковай справай. Падлетак працуе на вакацыях, адпраўляючы прыблізна 70 заказаў кожны тыдзень.

Ідэя ўласнага бізнэсу ахінула хлопца яшчэ чатыры гады таму, калі ягоны малодшы брат паказаў у спісе жаданняў да дня нараджэння цацачны пісталет Nerf коштам 35 фунтаў.

Даведаўшыся, наколькі гэтыя цацкі папулярныя і дарагія, хлопчык стаў шукаць іх кошты на розных сайтах і знайшоў цэлую партыю пісталецікаў на Gumtree ўсяго па 19 фунтаў за штуку. Томі зразумеў, што купля праз трэція рукі - справа, нявыгадная для кліента, але вельмі прыбытковая для прадаўца.

ФОТА: SWNS

Разумны хлопчык пачаў прадаваць яйкі з бацькоўскай фермы, каб на атрыманыя грошы набыць першую партыю цацачных пісталецікаў. Ён прывёў старыя цацкі ў парадак, адшараваў і прадаў паштучна на eBay, коштам 20 — 30 фунтаў за кожны.

Неўзабаве ён назапасіў грошай, каб набыць другую партыю тавараў. Пасля таго, як хлопец прадаў больш 1000 пенных пісталецікаў, ён афіцыйна зарэгістраваў на eBay ўласную онлайн-краму Dog In A Box, і пачаў прадаваць розныя цацкі.

Мэтанакіраваны юны бізнэсовец усю працу робіць сам: тэлефануе вытворцам, дамаўляецца з аптавікамі і, кожны дзень пасля школы едзе на ровары па пасылкі.

Летась ён зарабіў 6000 фунтаў на святочных продажах цацак і гандлі надзіманымі басейнамі падчас спякоты.

Томі марыць адкрыць крамы ва ўсёй Брытаніі і мяркуе, што ягоны юны ўзрост - не перашкода для пабудовы бізнэс-кар'еры.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках