11 траўня 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі б БАТЭ выйшаў на матч з «Арсэналам» сёння, вось якім быў бы склад беларусаў

Калі б БАТЭ выйшаў на матч з «Арсэналам» сёння, вось якім быў бы склад беларусаў

Барысаву не стае запасу трываласці.

У Дзень усіх закаханых БАТЭ прыме «Арсэнал» на «Барысаў-Арэне» ў першым матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы - да гульні менш за тыдзень, піша tribuna.com.

Барысаўцы не так ужо часта выбіраюцца з групы ў еўракубках, і пасля снежаньскай перамогі над ПАОК за іх было радасна, як і за ўвесь беларускі футбол.

Аднак міжсэзонне ў нашага чэмпіёна пакуль ідзе сяк-так. Так, ёсць набыткі, але страт на парадак больш. І не сказаць, што клуб пакінулі малазначныя гульцы. Наадварот - маштаб страт уражвае.

Апошнім (пакуль што) сышоў Мірка Іваніч. Клубы яшчэ афіцыйна не пацвердзілі трансфэр, але сербскія СМІ паведамляюць, што футбаліст ужо падпісаў асабовы кантракт. Настаўнік барысаўцаў Аляксей Бага захоўвае спакой. Сыход аднаго з найлепшых гульцоў ён успрымае як «нармальную сітуацыю» і адзначае, што каманда знаходзіцца ў рэжыме актыўнага пошуку: «Калі цяпер насупраць БАТЭ ў радку трансфэрных набыткаў пуста, гэта ні пра што не кажа».

Ці паспее Барысаў з навічкамі да матчу з «Арсэналам»? І як гатовыя былі пачаткоўцы адразу згуляць у такім вялікім матчы? Пакуль жа, грунтуючыся на наяўных рэсурсах, склад БАТЭ ў першай сустрэчы сэзону можа выглядаць так:

Міліч трапіў у старт, бо больш знаёмы беларускім заўзятарам Дубаіч прапусціў апошнія спарынгі праз пашкоджанне, хоць і трэнаваўся разам з камандай. У аналагічным рэжыме заканчваў збор у Турцыі і Сімавіч. Туомінэн зусім не лётаў з камандай, так што ў заяўцы мы яго дакладна не ўбачым. Відавочна, што БАТЭ бракуе альтэрнатыўнага творчага гульца ў цэнтры поля - так што ўся надзея на Глеба, які нарэшце сустрэнецца з былым клубам.

Для параўнання - вось якім складам «Арсэнал» правёў у нядзелю матч супраць «Манчэстар Сіці». Лонданцы саступілі 1:3 ды ідуць цяпер на шостым месцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках