5 траўня 2024, Нядзеля, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цагліна на газеце: кіроўцу BMW далікатна падказалі пра парушэнне паркоўкі

17
Цагліна на газеце: кіроўцу BMW далікатна падказалі пра парушэнне паркоўкі
Фота: virtualbrest.by

Інцыдэнт адбыўся ў гістарычным цэнтры Берасця.

BMW з нумарамі сёмага рэгіёну заехаў у раён новабудоўляў у гістарычным цэнтры Берасця (вул. Маякоўскага). У квартале недалёка ад гэтага месца знаходзіцца буйная аўтастаянка, аднак кіроўца палічыў за лепшае пакінуць аўто ў двары - на свабодным, аднак не зусім законным месцы. У выніку аўто было прыпаркаванае на ходніку каля ўваходу ў пад'езд. Камусьці гэта не спадабалася. Аднак заўвага была зробленая вельмі элегантна, паведамляе onliner.by.

Бізнэс-седан 5-Series апошняга пакалення - аўтамабіль не з танных. Кошты пачынаюцца ад 50 тысяч даляраў у эквіваленце. Пададзены на фота седан каштаваў ўладальніку прыкладна 90 тысяч. Відавочна, чалавек, які паказаў на парушэнне, разбіраецца ў коштах аўтамабіляў. Таму класічны ківок «больш не парушай» у выглядзе цэглы на капоце меў акуратнае выкананне. Пад камень падаслалі газетку.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках