8 траўня 2024, Серада, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Івацэвіцкага стралка», які забіў міліцыянта, вызвалілі ад адказнасці

1
«Івацэвіцкага стралка», які забіў міліцыянта, вызвалілі ад адказнасці
Фота: «Радыё Свабода»

Пастанову вынес Берасцейскі абласны суд.

8 лютага Берасцейскі абласны суд абвясціў пастанову аб справе забойства ўчастковага і замаху на двух ягоных калег. Пра гэта паведаміў tut.by старшы пракурор аддзела пракуратуры Берасцейскай вобласці Генадзь Буры.

Злачынства 57-гадовы мужчына ўчыніў 17 жніўня мінулага года. У той дзень ён адкрыў стральбу з агнястрэльнай зброі па участковых інспектарах міліцыі, якія праводзілі планавую праверку парадку захоўвання зброі. Адзін участковы загінуў на месцы, другі атрымаў цяжкую рану, а трэці здолеў схавацца за бетоннай агароджай.

Пацярпелага спачатку павезлі ў Івацэвіцкую раённую лякарню. Калі ягоны стан стабілізаваўся, участковага перавезлі ў рэспубліканскі шпіталь МУС.

Судовая псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза ўстанавіла, што стралок пакутаваў у момант учынення грамадска небяспечных дзеянняў і пакутуе цяпер на псіхічнае расстройства. У сувязі з гэтым абвінавачванне мужчыну не выставілі.

Абласны суд вывучыў крымінальную справу і 8 лютага абвясціў пастанову.

Жыхара Івацэвіцкага раёна вызвалілі ад крымінальнай адказнасці за ўчыненне ў стане непрытомнасці грамадска небяспечнай дзеі. Да яго выкарысталі прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары са строгім наглядам, паведаміў Генадзь Буры.

Пастанова суда не ўвайшла ў дзеянне і можа быць абскарджаная.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках