2 траўня 2024, Чацвер, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Украіны прызнала законнасць праслухоўвання СБУ каля офіса Зяленскага

8
Паліцыя Украіны прызнала законнасць праслухоўвання СБУ каля офіса Зяленскага

Апублікаваныя вынікі праверкі інцыдэнту на вуліцы Беларускай у Кіеве.

Нацыянальная паліцыя Украіны апублікавала вынікі праверкі паводле факту выяўлення сродкаў для праслухоўвання каля офіса кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага, паведамляе nv.ua.

Як паведамілі ў паліцыі, аператыўна-тэхнічныя мерапрыемствы, якія праводзіць Служба бяспекі Украіны з выкарыстаннем спецыяльных тэхнічных сродкаў, не звязаныя ні з адным з кандыдатаў у прэзідэнты Украіны ці іх асяроддзем.

Следчыя ўстанавілі, што дзеянні СБУ санкцыянаваныя Кіеўскім апеляцыйным судом. "Названыя дзеянні здзяйсняюцца законна на падставе пастановы суда ў дачыненні да асобы, якая не мае дачынення да выбарчай кампаніі", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 4 сакавіка ў паліцыю паступіла паведамленне пра невядомую скрынку на даху будынка на вуліцы Беларускай, дзе размешчаны офіс кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Служба бяспекі Украіны заявіла, што не праслухоўвала Уладзіміра Зяленскага і абвінаваціла МУС у зрыве спецаперацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках