11 траўня 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін ідзе да дна

22
Пуцін ідзе да дна
Фота: AFP

Крамлёўскую імперыю папярэдзілі пра распад.

Украіну ў найбліжэйшыя сем гадоў чакаюць глабальныя пазітыўныя перамены і эканамічны рост. А Расейскую Федэрацыю, наадварот, чакае распад і падзенне пуцінскага рэжыму. Пра гэта ў інтэрв'ю "Апострофу" апавёў астролаг Улад Рос. Таксама ён раскрыў, якіх зменаў варта чакаць на палітычным небасхіле Украіны і што зоркі гавораць пра заканчэнне вайны на Данбасе.

– Што чакае Украіну – росквіт ці крызіс?

– Рэч у тым, што Уран акурат 8 сакавіка ўваходзіць у задыякальны знак Цяльца. Уран – гэта вялікія перамены. Украіна і паводле Грыгарыянскага календара, і фізічна звязаная менавіта з гэтым знакам задыяку, а ён уваходзіць на цэлых сем гадоў. Гэта значыць нас чакаюць сем гадоў татальных пераменаў у краіне, сем гадоў рассякання гордыевага вузла карупцыі, эканамічны рост, пачынаючы з 2021, калі злучацца дзве планеты, самыя вялікія ў сонечнай сістэме – Юпітэр і Сатурн – у знаку Вадалея. У нас будзе вельмі вялікае ператварэнне, але ўкраінцы не павінны выпусціць гэты шанец, прапанаваны Уранам, пачынаючы з 8 сакавіка.

Дзякуючы Урану і ягонаму ўваходжанню ў задыякальны знак Цяльца можа цалкам змяніцца палітычная сітуацыя ва Украіне: хто сёння быў зверху, заўтра будзе ўжо ўнізе. Таму я прытрымліваюся сваіх прагнозаў, што пераможа "цёмны конік", чалавек, ад якога ніхто не чакае, што ён стане прэзідэнтам.

– Гэта значыць, гэтыя змяненні ў наступныя сем гадоў будуць усё ж спрыяльнымі?

– Яны нас прывядуць да таго, што ў 2024 годзе з'явіцца магчымасць рэальнага далучэння да NATO і Еўразвязу, калі Юпітэр ўвойдзе ў задыякальны знак Цяльца. Юпітэр – гэта вялікае шчасце, а Цялец – гэта наша краіна. Калі мы праводзілі Еўра-2012, Юпітэр быў у Цяльцы, і мы бліскуча гэта зрабілі. Гэта значыць, краіна была на ўздыме. І вось праз 12 гадоў, у 2024 годзе зноў з'явяцца такія шанцы.

– Сёння можна пачуць меркаванне, што збеглы прэзідэнт Януковіч можа вярнуцца ва Украіну. Наколькі гэта рэальна?

– Ён марыць пра гэта. Ён – гэта задыякальны знак Рака. Рак – гэта заўсёды радзіма, гэта мары пра тое, каб вярнуцца да сябе на радзіму, да сябе ў краіну. Хутчэй за ўсё, так яно і адбудзецца, калі, магчыма, нейкім чынам Данбас атрымае пэўны статус, Януковіч вернецца да сябе на вотчыну, на Данбас. Ягоны Данецк, менавіта туды ён можа вярнуцца, але толькі не ў нашу краіну.

– Наколькі рэальна, што ў найбліжэйшыя гады ў Расеі адбудзецца змена ўлады і Пуцін сыдзе?

– Пуцін дакладна не дацягне далей, чым 2021 год, таму што менавіта каралеўская камбінацыя зорак, якая змяняе ўсё трэнды – Сатурн і Юпітэр уваходзяць у задыякальны знак Вадалея, звязаны з Расеяй, значыць, варта чакаць павароту стратэгій, нейкага вектару развіцця краіны. Гэта значыць пасля 21 снежня 2020 года пуцінскі рэжым адназначна і беспаваротна ўпадзе.

Вялікі сярэднявечны прарок, які прадказаў ягоны прыход да ўлады, казаў, што Пуцін сыдзе ў пуціну. Ён проста можа сысці некуды на дно, альбо яго ўтопяць, альбо яшчэ нешта. Прынамсі, ягоны прыход да ўлады, калі патануў "Курск" (расейскі атамны падводны крэйсер, затануў 12 жніўня 2000 года, – "Апостраф") пра многае гаворыць. Нават прозвішча Пуцін – ад слова "пуціна". А на самай справе, у яго фіна-вугорскія карані, таму Пуцін ніякі не расеец, забудзьцеся пра гэта, паглядзіце на ягоную фіна-вугорскую фізіяномію, і ў перакладзе з фіна-вугорскай мовы "путаў" – гэта кацёл. А кацёл – гэта распальванне вайны, аж да таго, што пры ягоным кіраванні магчымая атамная вайна.

У Настрадамуса, здаецца, 70-ы катрэн, 10-я цэнтурыя, сказана: 1999 год, сёмы месяц, паводле старога стылю – гэта восьмы, будзе ўваскрашэнне вялікага кіраўніка Чынгісхана; да і пасля ягонага кіравання будзе валадарыць Марс, то-бок планета вайны. Я глядзеў, выбіраў, толькі Пуцін у гэты момант быў прызначаны пераемнікам Ельцына, 9 жнiўня 1999 года ў аўры самага страшнага зацьмення на тэрыторыі Еўропы. Проста ўсюды яго было відаць, наўпрост сярод белага дня, было цалкам закрытае сонца на вельмі доўгі перыяд. І ў гэты момант прыйшоў Пуцін, які можа развязаць атамную вайну. Настрадамус, прынамсі, такі сцэнар прадбачыў. Дай Бог, каб ён не спраўдзіўся.

– А падчас кіравання Уладзіміра Пуціна ці магчыма, што ва Украіне будуць нейкія новыя ўспышкі сепаратызму ці анэксія нейкіх тэрыторый?

– Не, гэта ўжо ў мінулым. Але 2020 год небяспечны, бо Пуціну ўвогуле не патрэбны Данбас. Усе пытаюцца мяне: Данбас Расея забярэ ці не, бо там прадаўжаюць раздаваць расейскія пашпарты. Але Пуціну патрэбная ўся Украіна, сама менш, яе ўсходняя і паўднёвая часткі, каб цалкам акупаваць мора і перакрыць падыход да мора нашай краіне. Яму трэба, каб плыні вады ішлі з Херсонскай вобласці ў Крым. Ён увесь час будзе пра гэта марыць. Калі ён не дамовіцца з новым прэзідэнтам нашай краіны, то натуральна, распальванне нейкіх ваенных канфліктаў прадоўжыцца ўвесь 2020 год. Але я думаю, пасля 2021 года пуцінскі рэжым сыдзе. Гэта значыць, нам засталося нядоўга чакаць. У 2021 годзе я ўжо не бачу вайны на Данбасе.

– Многія ваенныя эксперты кажуць, што не варта вельмі радавацца магчымай змене ўлады ў Расеі, бо гэта нясе вялікія рызыкі для Украіны.

– Нам гэта толькі выгодна. Распад Расейскай Федэрацыі пачнецца пасля ўваходжання Плутона ў знак Вадалея. Плутон – гэта смерць і пераўтварэнне, а Вадалей – гэта знак Расеі, ён увойдзе туды ў 2024 годзе, ужо ў 2025 – ён будзе дакладна там. Паваротным для Расеі будзе 2025 год – яна пачне развальвацца. Першымі адваляцца Чачня і Каўказ.

– Гэта значыць, Вы не бачыце рызыкаў для Украіны ў выпадку распаду РФ?

– Наадварот, будзе ўзмацненне пазіцый нашай краіны ў свеце. Але шавіністычныя настроі нават такіх палітыкаў, як Навальны, які сказаў: "Крым – не бутэрброд, каб яго аддавалі назад", не знікнуць, натуральна, гэтая імперская палітыка будзе прадаўжацца і надалей, але без такога наноснага тупізму, без такой шызафрэніі, як у Пуціна, з неабходнасцю ўвесь час развязваць вайны.

– Ці магчымая ў сучасным свеце трэцяя сусветная вайна?

– Трэцяй сусветнай вайны не будзе, увесь свет сапраўды не будзе ваяваць. Але нейкія канфлікты і ваенныя дзеянні я не выключаю. Гэта можа быць на Далёкім Усходзе. І дзве краіны, якія прэтэндуюць на сусветныя вайны – ЗША і Кітай, гэта паміж імі можа развязаць канфлікт, нават нечакана. Тым больш, Кім Чэн Ын не дамовіўся з Дональдам Трампам, таму ўвогуле можа быць усё, што заўгодна: і на Блізкім Усходзе, і на Далёкім Усходзе, і нават паміж Індыяй і Пакістанам, якія таксама маюць атамную зброю. Добра, што гэтая вайна ні якім бокам не закране нашу краіну.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках