11 траўня 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: каля Драздоў адбылася аварыя з таранам слупоў

4
Фотафакт: каля Драздоў адбылася аварыя з таранам слупоў

Кіроўца цудам выжыў.

Кіроўца застаўся жывы, але БМВ разбіты ўшчэнт, як і два слупы. Аўтамабіль ехаў з боку «Мінск-Арэны» і на вялікай хуткасці наляцеў левым колам на бардзюр на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і дарогі на Дразды, піша nn.by.

Левым бокам ён зачапіў першы слуп, пайшоў куляцца і патрапіў дахам проста ў другі святлафор. Аўтамабіль спераду скамячыла ў камяк. Калі людзі выцягнулі кіроўцу, ён быў без прытомнасці, але пасля ўмяшання дактароў хуткай дапамогі, якая прыбыла за лічаныя хвіліны, змог стаяць, але не разумеў нічога, піша сведка Kovcel.

Як паведамляе ДАІ, кіроўцу, магчыма, стала дрэнна за стырном. Цяпер ён шпіталізаваны. Яго траўмы належаць да катэгорыі менш цяжкіх.

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках