2 траўня 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі пачаліся вучэнні NATO

У Грузіі пачаліся вучэнні NATO
ФОТА З САЙТА MOD.GOV.GE

У манеўрах бяруць удзел 350 вайскоўцаў.

У Грузіі ў панядзелак стартуюць камандна-штабныя вучэнні "NATO-GEO EXERCISE 2019" з удзелам вайскоўцаў 24 краін-чальцоў NATO і партнёраў альянсу, паведамляе "Інтэрфакс".

Як паведамілі журналістам у міністэрстве абароны Грузіі, вучэнні, якія будуць праходзіць на тэрыторыі супольнага з NATO трэнінгавага і ацэначнага цэнтра (JTEC) прадоўжацца да 29 сакавіка.

Ва ўстанове адзначылі, што мэтай вучэнняў з'яўляецца падвышэнне ўзаемасумяшчальнасці ўзброеных сіл краін-чальцоў NATO і партнёраў альянсу.

Паводле звестак Мінабароны, у вучэннях возьмуць удзел больш за 350 вайскоўцаў з Албаніі, Бэльгіі, Балгарыі, Чэхіі, Нямеччыны, Даніі, Эстоніі, Францыі, Грэцыі, Вялікабрытаніі, Вугоршчыны, Латвіі, Літвы, Галандыі, Нарвэгіі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Славакіі, Турцыі, ЗША, Азербайджана, Грузіі і Швэцыі.

Таксама ў вучэнні ўключаны міжнародныя гуманітарныя арганізацыі - Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (ICRC), Дэпартамент аперацый у падтрыманні міру ААН (DPKO) і як назіральнік Сусветная арганізацыя здароўя (WHO).

Раней паведамлялася, што з ходам вучэнняў 25 сакавіка асабіста азнаёміцца ў рамках візіту ў Грузію генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

У мінулую пятніцу міністр абароны Грузіі Леван Ізорыя заявіў журналістам, што вучэнні не накіраваны супраць трэціх краін.

"З боку нашага паўночнага суседа гэтыя вучэнні ўспрымаюцца, як пагроза, але мы яшчэ раз гаворым, што гэтыя вучэнні не накіраваны супраць якой-небудзь краіны", - сказаў міністр.

Паводле ягоных слоў, гэтыя вучэнні, "гэта прызнанне Грузіі, як годнага партнёра NATO, які гатовы стаць сябрам альянсу".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках