2 траўня 2024, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігархі абмеркавалі Курылы на закрытай сустрэчы з Пуціным

5
Алігархі абмеркавалі Курылы на закрытай сустрэчы з Пуціным

Тэма арышту амерыканскага інвестара Майкла Калві не ўздымалася.

Пасля выступу на з'ездзе Расейскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін традыцыйна ў закрытым рэжыме пагутарыў з чальцамі бюро РСПП, якое аб'ядноўвае найбуйнейшых бізнэсоўцаў РФ, паведамляе Forbes.

Адкрытая частка камунікацыі Пуціна з прадпрымальнікамі ў рамках з'езда на гэты раз абышлася без гучных заяў. Прэзідэнт РФ папрасіў міністэрства як мага хутчэй узгадніць законапраект аб падтрымцы інвестыцыйнай дзейнасці (гаворка ідзе аб выдачы льгот для інвестараў у інфраструктурныя праекты) і заклікаў першага віцэ-прэм'ера, міністра фінансаў Антона Сілуанава не спяшацца з увядзеннем экалагічнага падатку для бізнэсу. Праект паправак у Падатковы кодэкс быў прапанаваны Мінфінам у жніўні - новы падатак павінен замяніць непадатковы збор за забруджвальныя выкіды (вызваляць ад выплаты падаткаў у выпадку, калі шкода экалогіі чыніцца «у рамках вядзення дзейнасці, якая фінансуецца бюджэтамі ўсіх узроўняў»).

Са слоў бізнэсоўцаў, апытаных Forbes пасля сустрэчы, за зачыненымі дзвярыма бізнэс і прэзідэнт абмяркоўвалі і іншыя тэмы. «Самы яркі момант сустрэчы з Пуціным - непадробная цікавасць (кіраўніка РСПП) Аляксандра Шохіна да сітуацыі з японскімі выспамі», - сказаў асноўны ўладальнік НЛМК Уладзімір Лісін. Паводле ягоных слоў, прэзідэнт «патлумачыў, што адбываецца з Венесуэлай». Лісін не ўдакладніў, што канкрэтна кіраўнік дзяржавы сказаў пра сітуацыю ў лацінаамерыканскай краіне. Прэзідэнт «даў зразумець, што там усё складана», адзначыў мільярдэр. Са слоў Лісіна, на сустрэчы Шохін задаў пытанне аб крымінальнай адказнасці за эканамічныя злачынствы. «Прэзідэнт сказаў разумную думку: трэба з усімі - у тым ліку агульнавядомымі - выпадкамі акуратна і не спяшаючыся разабрацца». Пры гэтым справа ў дачыненні да заснавальніка інвестфонда Baring Vostok Майкла Калві (яго і яшчэ траіх мэнэджараў інвестфонда падазраюць у крадзяжы 2,5 млрд рублёў у банка «Усходні») не стала тэмай для прадметнай гутаркі. «Амаль ніхто гэтую кампанію не называў», - сказаў Лісін.

Пуцін падняў тэму абароны правоў бізнэсу, а таксама казаў пра праблемы судовага пераследу прадпрымальнікаў, «не называючы канкрэтныя выпадкі», удакладніў у гутарцы з РБК кіраўнік ЗГБ Андрэй Косцін. Пры гэтым усе разумелі, пра што ідзе гаворка, сказаў банкір. Са слоў кіраўніка дзяржбанка, прэзідэнт паабяцаў распачаць «дадатковыя крокі, каб тыя імпульсы, якія ён у сваім пасланні штогадовым рабіў, трансляваліся ва ўсёй сістэме» (у пасланні Федэральнаму сходу 20 лютага Пуцін заклікаў вывесці сумленны бізнэс з-пад рызык трапіць «пад артыкул»).

Суразмоўца Forbes, які ўдзельнічаў у сустрэчы, распавёў, што Пуцін пагадзіўся з неабходнасцю знізіць ціск на бізнэс і сказаў, што «трэба абавязкова прапрацаваць пытанне».

Санкцыі на сустрэчы з прэзідэнтам гэтым разам «фактычна не абмяркоўваліся», сказаў Лісін. Затое, са слоў Косціна, абмяркоўвалася «развязанне нацыянальных праектаў».

Сустрэча была «аб агульных кірунках развіцця эканомікі краіны і замежнай палітыцы», - распавёў уладальнік «Новапорта» Раман Трацэнка. Самым яркім момантам сустрэчы Трацэнка назваў «пасыл прэзідэнта аб тым, што ён у курсе тых праблем і пытанняў, якія ставяцца бізнэс-супольнасцю, і ён бачыць падтрымку бізнэсам капіталаўкладанняў у Расію на сённяшні дзень як прыярытэт».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках