3 траўня 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна: Нацбанк забараніў разлікі гатоўкай для ІП за мяжой

12
Афіцыйна: Нацбанк забараніў разлікі гатоўкай для ІП за мяжой
ФОТА: BYMEDIA

Забарона дзейнічае з 1 сакавіка 2019 года.

Адбылася сустрэча РГА «Перспектыва» з кіраўніцтвам Нацбанку. Кіраўніцтва Нацбанку заявіла і яшчэ раз афіцыйна пацвердзіла, што індывідуальным прадпрымальнікам з 1 сакавіка 2019 года забаронена весці разлік гаспадарчых аперацый за мяжой гатоўкай, піша perspektyva.org.

Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі і прывялі свае довады што да ўмоў працы ў рамках гэтай пастановы - гэта адбывалася ў форме дыскусіі. ІП не змогуць весці свой бізнэс адпаведна з цяперашнімі ўмовамі пастановы. Патрэбныя яе змены. Пазіцыя Нацбанку была досыць прынцыповай і не новай - схемы аплаты гатоўкай павінны быць прыбраныя, каб прадухіліць ценявыя схемы.

У інтэрв'ю сайту Сharter97.org кіраўнік РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка жорстка ацаніў пастанову Нацбанку і заявіў, што захады чыноўнікаў могуць прывесці да таго, што «ўся краіна будзе паднятая на вушы».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках