2 траўня 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталіцы Венесуэлы зноў знікла святло

1
У сталіцы Венесуэлы зноў знікла святло

У некалькіх раёнах Каракаса зноў адключылі электраэнэргію.

Пра гэта піша lenta.ru са спасылкай на Reporte Ya.

Адзначаецца, што блэкаўт адбыўся раніцай 18 сакавіка паводле мясцовага часу. Акрамя таго, паведамляецца пра выбух на адной з электрастанцый недалёка ад Каракаса.

Афіцыйна ўлады краіны пакуль нічога не пацвярджаюць.

У ноч на 8 сакавіка ў 21 з 23 штатаў Венесуэлы былі зафіксаваныя маштабныя праблемы з электразабеспячэннем.

У канцы студзеня ў Венесуэле здарылася абвастрэнне крызісу - тады спікер парламента Гуайдо абвясціў сябе часовым кіраўніком дзяржавы. Амерыканскі бок пасля гэтага ўвёў санкцыі супраць дыктатара Нікаласа Мадура, а таксама дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках