4 траўня 2024, Субота, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыцэнка агучыў тры сваіх прыярытэты на прэзідэнцкі тэрмін

1
Грыцэнка агучыў тры сваіх прыярытэты на прэзідэнцкі тэрмін
ФОТА C САЙТА ZP.COMMENTS.UA

У выпадку перамогі палітык мае намер надаць асаблівую ўвагу судам і сілавым структурам.

Лідар партыі Грамадзянская пазіцыя і кандыдат у прэзідэнты Украіны Анатоль Грыцэнка назваў галоўныя прыярытэты для кіраўніка дзяржавы на найбліжэйшыя гады, якіх мерыцца пільнавацца і ён сам у выпадку перамогі на выбарах.

Пра гэта палітык заявіў 18 сакавіка ў эфіры праграмы «Свабода слова» на тэлеканале ICTV.

Грыцэнка перакананы, што сярод такіх прыярытэтаў павінны быць гарантыя справядлівасці судовай сістэмы, энэргаэфектыўнасць і энэрганезалежнасць, а таксама пераарыентацыя дзейнасці сілавых структур.

«Першае - справядлівы суд як планка закона, якая абараняе кожнага, яго правы, свабоды і ўласнасць. Другое - энэргетыка, энэргазберажэнне, энэргаэфектыўнасць, каб мы не залежалі ад замежных паставак газу, а гэта расейскі газ. У нас дастаткова сваіх рэсурсаў», - заявіў Грыцэнка.

Трэцім прыярытэтам ён назваў сілавы блок «у шырокім плане».

«Сілавыя структуры не павінны быць арыентаваныя на абарону ўлады ад свайго народа. Яны павінны быць пераарыентаваныя на абарону краіны, дзяржавы і народа ад замежнага ворага», - мяркуе Грыцэнка.

Нагадаем, 1 сакавіка мэр Львова Андрэй Садовы заявіў, што здымае сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Украіны на карысць лідара Грамадзянскай пазіцыі Анатоля Грыцэнкі.

Следам за Садовым пра гатоўнасць зняць сваю кандыдатуру на карысць Грыцэнкі заявіў кандыдат на пасаду прэзідэнта ад партыі Сіла людзей Дзмітрый Гнап.

Першы тур выбараў адбудзецца 31 сакавіка 2019 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках