Брытанія дамовілася аб гандлі з Ісландыяй і Нарвэгіяй пасля Brexit
- 19.03.2019, 12:15
- 6,035
Лондан імкнецца абнавіць блізу 40 двухбаковых гандлёвых пагадненняў ЕЗ перад выхадам з блока.
Вялікабрытанія дамовілася з Ісландыяй і Нарвэгіяй аб тым, што гандлёвыя стасункі паміж краінамі застануцца нязменнымі ў выпадку яе выхаду з ЕЗ без пагаднення.
Пра гэта заявіў брытанскі міністр гандлю Ліам Фокс, паведамляе Reuters (пераклад - eurointegration.com.ua).
"Мы толькі што дасягнулі дамоўленасці з Ісландыяй і Нарвэгіяй, каб забяспечыць сталы доступ для брытанскага бізнэсу ў Еўрапейскую эканамічную прастору, калі мы пакінем ЕЗ без пагаднення", - сказаў Фокс.
Пагадненне было парафіраванае і пасля канчатковай юрыдычнай праверкі будзе афіцыйна падпісанае на наступным тыдні.
Працяг гандлю з іншым чальцамі Еўрапейскай эканамічнай зоны Ліхтэнштэйнам і Швайцарыяй, якая не з’яўляецца сябрам ЕЗ або ЕЭЗ, але з'яўляецца часткай адзінага рынку ЕС, ахопліваецца пагадненнем, якое ўжо падпісанае ў лютым.
Вялікабрытанія імкнецца абнавіць блізу 40 двухбаковых гандлёвых пагадненняў ЕЗ перад выхадам з блока. Калі краіна пакіне Еўропу без пагаднення, дзейнасць двухбаковых гандлёвых пагадненняў спыніцца.