5 траўня 2024, Нядзеля, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: Я б прапанаваў сустракаць «першую асобу» з добрай дозай галаперыдола

28
NEXTA: Я б прапанаваў сустракаць «першую асобу» з добрай дозай галаперыдола

Блогер апублікаваў дакументы, у якіх чыноўнікаў заклікаюць «нестандартна» сустракаць Лукашэнку.

Блогер NEXTA апублікаваў у сваім Telegram-канале дакументы, у якіх прэм'ер-міністр Сяргей Румас заклікаў шукаць «творчыя і нестандартныя формы» для сустрэчы Лукашэнкі:

«Сумныя візіты Лукашэнкі ў панурыя лякарні ўжо надакучылі нават прэм'еру Румасу. І ён папрасіў праводзіць іх як-небудзь больш крэатыўна. Цяпер найлепшыя мысляры краіны будуць думаць, як гэта рэалізаваць...

Якія «творчыя і нестандартныя формы» адшукаюць чыноўнікі ў жабрацкай дзяржаўнай медыцыны - пакуль невядома, але асабіста я б прапанаваў сустракаць «першую асобу» ва ўстановах аховы здароўя з чырвона-зялёнай уціхамірвальнай кашуляй і добрай дозай галаперыдола. І творча, і нестандартна, і для краіны карысна. Галоўнае - потым з установы аховы здароўя ні ў якім разе не выпускаць», - піша блогер NEXTA.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках