10 траўня 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці пацыентцы з цяжкай хваробай у лякарні замест ложка прапанавалі каталку

21
У Берасці пацыентцы з цяжкай хваробай у лякарні замест ложка прапанавалі каталку
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА VB.BY

Чалавек прапрацаваў 47 гадоў, рэгулярна плаціў падаткі, а ў старасці яму не знайшлося ложка ў лякарні.

Сыход з жыцця блізкага чалавека - гэта заўсёды стрэс. 82-гадовая жанчына памерла ў Берасцейскай гарадской лякарні хуткай медыцынскай дапамогі пасля перанесенага інсульту. Для берасцейкі Марыны Самусік страта свякрухі, да якой, з ейных слоў, яна ставілася, як да роднай маці, пагоршылася пытаннямі да медперсаналу лякарні, піша «Вечерний Брест».

«Навошта прымаць, калі няма месцаў?»

Вось некаторыя цытаты з эмацыйнага лісты берасцейкі ў рэдакцыю:

«9 лютага стала вельмі дрэнна маёй свякрусе. Выклікала хуткую, папярэдні дыягназ: інсульт, бо ў яе было невыразная вымаўленне, перакошаны твар і не адкрывалася левае вока. Нас даставілі ў лякарню хуткай дапамогі на вуліцы Леніна. 45 хвілін ніхто ніякіх дзеянняў не рабіў. Пакуль мы не сталі размаўляць на падвышаных тонах...»

«Нас паднялі ў неўралагічнае аддзяленне. Я думала, што яе змесцяць у рэанімацыю, але, як высветлілася: няма месцаў не толькі ў рэанімацыі, але нават няма ложка на калідоры, там людзі ляжалі на нейкім тапчане. І нам сказалі: хай ляжыць на каталцы да 11 лютага, г.зн. да панядзелка» (хворая паступіла ў суботу. - А.Х.).

«Я ім сказала: «Калі няма месцаў у шпіталі, навошта вы прымаеце і не можаце надаць патрэбную дапамогу? Бо ў горадзе ёсць іншыя лякарні». На што мне адказалі: «Сёння наша лякарня вядзе прыём хворых»... Праз час нам знайшлі месца - ложак у хірургіі, дзе, не дачакаўшыся дапамогі, мая свякроў памерла».

«Чалавек, які прапрацаваў 47 гадоў, рэгулярна плаціў падаткі, і ў старасці, калі спатрэбілася медыцынская дапамога, яму не знайшлося ложка ў шпіталі».

Як вынікае з ліста, у гэтым выпадку ў барацьбе з хваробай лекары і сваякі хворага не сталі супольнікамі. Магчыма, уся справа ў абвостранасці таго, што адбываецца ў стрэсавай сітуацыі? Ці, сапраўды, ёсць праблемы ў сістэме надання хуткай медыцынскай дапамогі? Бо, здавалася б, у горадзе столькі робіцца для паляпшэння аховы здароўя.

У той жа гарадской лякарні хуткай дапамогі нядаўна была ўведзеная ў эксплуатацыю прыбудова і тым самым пашыранае прыёмнае аддзяленне, а цяпер ідзе мантаж доўгачаканага абсталявання: адразу два тамографы - КТ і МРТ.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках