11 траўня 2024, Субота, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знайшлася беларуска, якая выйграла амаль $280 тысяч у латарэю

17
Знайшлася беларуска, якая выйграла амаль $280 тысяч у латарэю

Мянчака толькі ўчора праверыла сваю стаўку.

Знайшоўся пераможца электроннай інтэрактыўнай гульні «Спортлато 5 з 36», які сарваў джэкпот у 591 954 рублі. Пераможную стаўку зрабіла мянчанка Таццяна. Мянчанка толькі ўчора праверыла сваю стаўку, а сёння падала арганізатарам гульні свой пераможны чэк-прагноз, піша tut.by.

КРЫНІЦА: TUT.BY

- Пачулі па радыё аб тым, што шукаюць пераможцу. Падумалі, што гэта мы. Вечарам прыйшлі з працы, праверылі. Радаваліся ўсёй сям'ёй, вішчалі, - распавядае Таццяна. - Грошы будуць накіраваныя на ажыццяўленне сваёй шчаслівай будычыні - маёй будучыні і маёй сям'і.

Таццяна распавядае, што і раней у яе былі выйгрышы ў інтэрактыўнай гульні, але не такія салідныя. «На сёння дзякуючы гэтай інтэрактыўнай гульні я шчаслівы чалавек», - кажа мянчанка.

Нагадаем, пераможная стаўка была зробленая ў менскім мікрараёне Серабранка. Пераможца ўвечары 15 сакавіка абраў камбінацыю з лікаў 1, 14, 24, 29, 33. Менавіта яна выпала пры розыгрышы 17 сакавіка.

У Беларусі выйгрышы ў электронных інтэрактыўных гульнях не абкладаюцца падаткамі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках