10 траўня 2024, Пятніца, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італьянскі палітык, які выступаў супраць абавязковай вакцынацыі дзяцей, захварэў ветраной воспай

5
Італьянскі палітык, які выступаў супраць абавязковай вакцынацыі дзяцей, захварэў ветраной воспай
МАСІМІЛІЯНА ФЕДРЫГА
ФОТА: ALAMY

Масіміліяна Федрыгу шпіталізавалі.

14 сакавіка італьянскага палітыка Масіміліана Федрыгу шпіталізавалі пасля заражэння ветраной воспай. Да гэтага Федрыга неаднаразова выступаў супраць закона аб абавязковай вакцынацыі дзяцей у Італіі.

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Tjournal.

Закон прынялі яшчэ ў 2017 годзе, але ў дзеянне ён увайшоў у сакавіку 2019 года. Згодна з ім, дзеці да 16 гадоў павінны атрымаць прышчэпкі ад 10 захворванняў (уключаючы ветраную воспу), каб наведваць дзіцячыя садкі і школы. Паход непрышчэпленага дзіцяці ў школу абыдзецца бацькам у 500 еўраў штрафу.

Федрыга, кіраўнік італьянскага рэгіёну Фрыулі-Венецыя Джулія, называў закон «сталінскім». Са слоў палітыка, ён не прыхільнік антыпрышчэпкавага руху, але мяркуе, што бацькоў не трэба прымушаць да вакцынацыі дзяцей. «Я заўсёды казаў, што падтрымліваю прышчэпкі, але з сем'ямі трэба супрацоўнічаць, а не прымушаць іх», - адзначыў Федрыга пасля шпіталізацыі.

«Я бачыў у сацсетках серыю тыповых хейтэрскіх кпінаў і жартаў. Але яны разносяць няпэўную інфармацыю аб тым, як я захварэў. Яны кажуць, што я заразіўся ад сваіх дзяцей, але мае дзеці атрымалі ўсе неабходныя прышчэпкі», - адзначыў Федрыга.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках