1 траўня 2024, Серада, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Бензін у Беларусі падаражэе як мінімум на траціну

40
Эканаміст: Бензін у Беларусі падаражэе як мінімум на траціну

Не выключана ўвядзенне новых пабораў з аўтааматараў.

У аўторак, 19 сакавіка, Лукашэнка сваім указам зацвердзіў новыя стаўкі акцызаў на нафтапрадукты да канца 2019 года. У выніку, стаўкі акцызаў на паліва выраслі на 9-29%.

Варта адзначыць, першапачаткова ўлады мелі намер знізіць стаўкі акцызаў, каб нібыта кампенсаваць нафтаперапрацоўчым заводам (НПЗ) страты ад расейскага «падатковага манеўру», і такое паніжэнне сапраўды адбылося. Чаму ж Лукашэнка імгненна перадумаў? Што цяпер будзе з коштамі беларускіх АЗС?

Гэтае ды іншыя пытанні сайт Charter97.org задаў эканамісту Льву Марголіну:

- Усё вельмі проста. Тыя грошы, якія недаатрымліваюць праз тое, што Расея не хоча даваць датацыі, улады знайшлі ў нас з вамі ў партманэце. У Беларусі нафтапрадукты ўжо і так даражэюць кожны тыдзень на капейку. Яно быццам і не прыкметна, але з часам сума набягае.

Вось і акцызы таксама будуць перакладзеныя на кошт паліва. Бо наша нафтаперапрацоўка і так скардзіцца, што ёй існых раздробных коштаў не стае, каб кампенсаваць усе выдаткі. Цяпер жа, калі павялічылі акцызы, у НПЗ ёсць толькі два выйсці: альбо паменшыць завадскі кошт, альбо павялічыць раздробны. Я чамусьці думаю, што будзе абраны другі варыянт і раздробны кошт паліва павялічыцца на тыя ж 9% - 29%, што і акцызы. Увогуле, віншую нашых суайчыннікаў!

Хочацца падкрэсліць, звычайна акцыз - гэта падатак на раскошу. Як правіла, ён бывае на тавары шкодныя або тыя, якія могуць сабе дазволіць людзі заможныя. Напрыклад, тытунёвыя вырабы, тавары з каштоўных металаў і гэтак далей.

Акцызы на бензін - гэта наогул, нонсэнс. Бо калі казаць пра дарогі, то ў нас афіцыйна існуе дарожны падатак. Маё меркаванне такое - падвышэнне акцызаў ужо нікуды не вартае.

- На ваш погляд, усё ж да якога ўзроўню можа падскочыць кошт паліва?

- Спрагназаваць магу толькі адно: там, дзе акцыз падвысіўся, напрыклад, на 20 адсоткаў і кошты вырастуць мінімум на 20 адсоткаў. Максімум, на жаль, назваць не магу. У нашай нярынкавай эканоміцы гэта ўсё налічваецца адвольна.

Надумае Лукашэнка і надалей падымаць па капейцы кошт бензіну, то за год мы можа яшчэ плюс дзясятак капеек атрымаем, а можа і не надумае. Але, падкрэслю, раздробны кошт абавязкова будзе падвышаны на суму, на якую павялічыўся акцыз.

- Чаму ўлады адмовіліся ад сваіх намераў знізіць акцызы, каб «кампенсаваць НПЗ страты ад «падатковага манеўру» РФ? З чым гэта звязана?

- Ведаеце, рэч у тым, што прадпрыемствы не моцна страчваць ад «падатковага манеўру». Ад яго больш страчвае дзяржава за кошт экспартных мыт. Прадпрыемствы ж свае страты выдатна кампенсавалі той самай «капейчынай» па нядзелях.

Калі дзяржава павялічвае акцыз - гэта проста азначае, што ў атамана заканчваюцца грошы. Іх трэба аднекуль узяць. Вось і пастанавілі, што адным з прыдатных спосабаў будзе рост акцызаў.

- Гэта значыць, можна сказаць, што ўлады хочуць развязаць свае праблемы за кошт кіроўцаў

- Безумоўна! Замест таго, каб шукаць на чым можна зэканоміць, яны шукаюць адкуль яшчэ можна здзерці. Баюся, што акцызы будуць не адзінай пастановай пра тое, як яшчэ абрабаваць народ. Могуць падвысіць яшчэ падаткі, увесці новыя зборы.

- Як указ Лукашэнкі пра акцызы адаб'ецца на спажывецкім кошыку беларусаў? Бо для насельніцтва паліва - гэта тавар штодзённага выкарыстання, змяненне кошту якога вельмі адчувальнае.

- Гэта, ведаеце, як у вельмі старым савецкім анекдоце. Калі ўлады падвысілі акцызы і, адпаведна, кошты гарэлкі. Сын прыходзіць да бацькі і кажа:

- Тата, гарэлка падаражэла. Цяпер ты будзеш менш піць.

- Не, сынок, цяпер ты будзеш менш есці.

Так і з спажывецкі кошык. Ён жа вырасці не можа, бо яго абмяжоўваюць даходы насельніцтва. Адпаведна, калі чалавек не можа скараціць спажыванне бензіну, то яму давядзецца абмежаваць нешта іншае або паставіць аўто на стаянку.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках