1 траўня 2024, Серада, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: За гульні ўрада з нафтапрадуктамі расплачваюцца беларусы

11
Заіка: За гульні ўрада з нафтапрадуктамі расплачваюцца беларусы
ЛЕАНІД ЗАІКА

Беларусам трэба рыхтавацца да значнага падвышэння коштаў паліва.

Сакавіцкае падвышэнне акцызаў ад 9 да 29% у залежнасці ад тыпу паліва можа быць спробай уладаў перакласці страты ад расейскага падатковага манеўру на плечы насельніцтва. Адпаведны ўказ дыктатара ўвайшоў у дзеянне з 20 сакавіка.

Ці чакаць беларусам значнага падвышэння коштаў паліва?

- Вядома, будуць расці кошты, - адзначае эканаміст Леанід Заіка ў каментары «Салiдарнасцi». - І пры цяперашніх тэмпах росту эканомікі, нашым аўтамабілістам можна толькі пажадаць шчасця і здароўя.

У нас урад гуляў у розныя гульні з нафтапрадуктамі: набываў танней, прадаваў даражэй... І нагуляўся. А расплачвацца цяпер усім беларусам.

У Францыі ёсць адзін палітычны дзеяч, які вызначыў падняць кошты бензіну. А потым з'явіліся хлопцы ў жоўтых камізэльках. Калі ў нас так пойдзе і далей, то я б прапанаваў унесці змены ў ПДР - і скасаваць правіла абавязкова мець гэтыя элементы ў кожным аўтамабілі. На ўсялякі выпадак.

На думку аўтамабільнага экспэрта Дзмітрыя Навіцкага, хутчэй за ўсё, акцызы «лягуць не на плечы заводаў, а, хутчэй за ўсё, насельніцтва будзе гэта аплачваць».

- Падвышэнне коштаў паліва будзе. Ужо цяпер трэба рыхтавацца да сур'ёзнага падвышэння коштаў, якое адбудзецца калі не да канца года, то да сярэдзіны 2020-га. Асабіста для мяне гэта відавочна. Прычым, гэта адбудзецца ва ўсякай сітуацыі і пры ўсякім кошце нафты. Як мінімум, 2 рублі за літр мы будзем плаціць у сярэднетэрміновай перспектыве.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках