5 траўня 2024, Нядзеля, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуан Гуайдо - венесуэльцам: Чакайце нас у кожным штаце

Хуан Гуайдо - венесуэльцам: Чакайце нас у кожным штаце
ХУАН ГУАЙДО
ФОТА: ZUMA/TASS

Прэзідэнт Венесуэлы пачаў падрыхтоўку аперацыі «Свабода».

Лідар апазіцыі Венесуэлы Хуан Гуайдо заявіў аб падрыхтоўцы сваімі прыхільнікамі аперацыі «Свабода», мэтай якой будзе ўзяць пад кантроль усю тэрыторыю краіны, паведамляе nv.ua.

Ён адзначыў, што да такіх дзеянняў яго заахвоціў арышт кіраўніка ягонага апарата Рабэрта Марэра.

«Венесуэльцы, мы рыхтуемся да канчатковага спынення ўзурпацыі ўлады, да аперацыі «Свабода». Чакайце нас у кожным штаце», - заявіў Гуайдо.

Раней, у Венесуэле супрацоўнікі падкантрольных рэжыму Нікаласа Мадуры спецслужбаў выкралі кіраўніка адміністрацыі Хуана Гуайдо.

Еўразвяз і ЗША асудзілі арышты афіцыйных асоб Нацыянальнай Асамблеі Венесуэлы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках