11 траўня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Крывушэнка: Хацелася б згуляць больш годна, і перадумовы былі

13
Ігар Крывушэнка: Хацелася б згуляць больш годна, і перадумовы былі
ІГАР КРЫВУШЭНКА

Галоўны трэнер футбольнай нацыянальнай каманды Беларусі пракаментаваў гульню з Галандыяй.

Галоўны трэнер футбольнай каманды Беларусі Ігар Крывушэнка рэзюмаваў у інтэрв'ю pressball.by паразу ад каманды Галандыі на старце кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2020.

- Наколькі гол ужо на 50-й секундзе зламаў план на гульню?

- Стараліся дзейнічаць, як і планавалі. Але прапусцілі досыць смяхотны гол, таму трошкі крыўдна. Але важны момант: усё ж такі стараліся, спрабавалі, былі падыходы ў нас. І ў першым тайме, і ў другім, калі каманда спаборніка засталася ўдзесяцёх. Нас стала больш - шкада, што нічога з гэтага не выціснулі.

- Гарбуноў пачынаў гульню ад сваёй брамы праз абаронцаў. Наколькі гэта спрацавала і ці засталіся гэтым задаволеныя?

- Натуральна, пасля такой паразы немагчыма быць задаволеным. Зразумела, што памылкі былі ва ўсіх лініях. Памылкі былі ў многіх пачынаннях, якія стараліся рабіць. Відаць, не надта, але нешта спрабавалі рабіць. Гэта важна.

- Чаму надумалі так дзейнічаць, і якім быў план?

- Трэба было кантраляваць мяч, бо цяжка абараняцца і адбіраць мяч цягам доўгага часу. Таму хацелася, каб таксама быў свой кантроль. І выхад [з абароны] быў. Момантамі атрымлівалася, момантамі - не вельмі.

- 20 хвілін гулялі ў большасці, але нават у гэтым адцінку прапусцілі гол. Як вам гэтая дваццаціхвілінка?

- Тут адштурхнуся ад прапушчанага гола. Нельга, нельга было так гуляць у абароне. Мы далі тры разы прабіць па нашай браме: удар - падбор, удар, удар і ... Трапіў свайму ў галаву і забіў. У гэтай сітуацыі трэба было дапамагаць брамніку, а мы перасталі змагацца, - сказаў Крывушэнка ў жывым эфіры "Беларусь 5".

- 0:4 - справа толькі ў розніцы ў класе, ці нешта большае не спрацавала?

Ужо казаў: хацелася б згуляць больш годна. Перадумовы былі. Але тут, як у тэнісе, бываюць нявымушаныя памылкі. Сёння мы дапусцілі іх вельмі шмат.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках