5 траўня 2024, Нядзеля, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Гуркоў: Я ў прынцыпе не магу падтрымліваць уладу

9
Віталь Гуркоў: Я ў прынцыпе не магу падтрымліваць уладу
ВІТАЛЬ ГУРКОЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG

«Народны чэмпіён» заявіў, што ён падтрымлівае свабоду.

Беларускі баксёр Віталь Гуркоў распавёў пра сваё стаўленне да ўлады, піша «Трибуна».

- Вы ніколі не адказвалі на гэтае пытанне наўпрост: вы падтрымліваеце цяперашнюю ўладу ў Беларусі?

- Я ў прынцыпе не магу падтрымліваць уладу.

- Гэта як?

- Якая б ні была ўлада, у мяне заўсёды будуць да яе прэтэнзіі. Да ўсякай улады. Я з дзяцінства не вельмі добры хлопчык, бунтар. Я вельмі люблю свабоду. Для мяне слова «ўлада» трошкі асацыюецца са словам «гвалт», «прыгнёт». Я падтрымліваю свабоду, я не падтрымліваю ўладу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках