22 красавiка 2019, панядзелак, 22:04
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

У Лондане кажуць аб пазачарговых парламенцкіх выбарах

4

Гэта можа вывесці ўрад Тэрэзы Мэй з «нявыкруткі».

Міністр у пытаннях выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ Стывэн Барклі ў нядзелю, 24 сакавіка, папярэдзіў аб рызыцы пазачарговых выбараў, калі парламент пастановіць сам вызначаць стратэгію "Брэксіту", не абапіраючыся на меркаванне ўрада, піша «Нямецкая хваля». Гэта можа адбыцца, калі парламентарыі падтрымаюць стратэгію, якая будзе супярэчыць планам улад.

"Лагічна, што такім чынам расце рызыка абвяшчэння новых выбараў, бо парламент можа накідваць выканаўчай уладзе дзеянні, якія ўвойдуць у супярэчнасць з перадвыбарнымі абяцаннямі", - заявіў ён у інтэрв'ю медыякампаніі BBC.

"Брэксіт" завёў у нявыкрутку

Раней прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй раскрытыкавала парламент за яго "няздольнасць дасягнуць адзінства для ажыццяўлення выхаду Злучанага Каралеўства з Еўразвязу". Вынік гэтага - тое, што "Брэксіт" не зможа адбыцца 29 сакавіка, як было запланавана. "Асабіста я вельмі шкадую пра гэта", - дадала Мэй.

Агенцтва Reuters паведамляе пра "нявыкрутку", у якой знаходзяцца брытанскія ўлады пасля двух няўдалых галасаванняў у ніжэйшай палаце пра пагадненне з ЕЗ аб "Брэксіце", узгодненым Тэрэзай Мэй з Брусэлем. Невядома, ці будзе Мэй уносіць яго на галасаванне трэці раз.

Між тым штотыднёвік The Sunday Times паведаміў, што Мэй траціць падтрымку ва ўласных шэрагах, і 11 чальцоў кабінета гатовыя адкаснуцца ад яе. У паведамленні адзначалася, што ў пераемнікі Тэрэзе Мэй разглядаюцца некалькі кандыдатаў, у тым ліку Лідынгтан, міністр аховы навакольнага асяроддзя Майкл Гоўв і кіраўнік МЗС Джэрэмі Гант.