26 жнiўня 2019, панядзелак, 11:13
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Надзвычайнае здарэнне ў Печах: з вайсковай часткі збег 18-гадовы жаўнер

18
Надзвычайнае здарэнне ў Печах: з вайсковай часткі збег 18-гадовы жаўнер

Жаўнер збег з часткі яшчэ 19 сакавіка.

Пра гэта onliner.by паведамілі ў Міністэрстве абароны. На гэты момант пошукі не далі вынікаў. Ні сваякі, ні бацькі маладзёна нічога не ведаюць пра ягонае месцазнаходжанне. У дачыненні да хлопца цяпер распачатая крымінальная справа за самаволку.

Пра тое, што з часткі збег жаўнер, паведаміў Telegram-канал Neхта. Паводле інфармацыі канала, з часткі збег Аляксандр Неўмяржыцкі, яму 18 гадоў, ён жыве ў Лельчыцкім раёне. Зусім нядаўна хлопец прыязджаў дадому ў звальненне за падзякі за добрую службу - 23 лютага і 8 сакавіка.

Інфармацыю пра тое, што з вайсковай часткі ў Печах збег жаўнер, пацвердзілі і ў Міністэрстве абароны.

- 19 сакавіка маладзён 2000 года нараджэння сышоў у самавольную адлучку, - распавёў Onliner афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Уладзімір Макараў. - Пошукі не далі выніку. У адпаведнасці з заканадаўствам праз два дні камандзір вайсковай часткі распачаў крымінальную справу паводле 445-а артыкула Крымінальнага кодэкса «Самавольнае пакіданне часці або месца службы».

- Самавольная адлучкі як такая не з'яўляецца крымінальным злачынствам, - патлумачыў Уладзімір Макараў. - Усё залежыць ад тэрміну, крымінальная справа распачынаецца ў выпадку, калі прайшло звыш двух дзён.

Згодна з часткай першай артыкула 445, калі жаўнер самавольна пакідае частку або месца службы на тэрмін ад 2 да 10 дзён, то яму пагражае арышт. На тэрмін ад 10 дзён да месяца - абмежаванні ў вайсковай службе на тэрмін да двух гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Звыш месяца - да 5 гадоў пазбаўлення волі.

- Пошукі прадаўжаюцца і будуць прадаўжацца ўсімі органамі, упаўнаважанымі на гэта, - заявілі ў Міністэрстве абароны.