24 жнiўня 2019, Субота, 11:20
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Кіеве прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі на Дні Волі ў Менску

2
У Кіеве прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі на Дні Волі ў Менску
ФОТА: SVABODA.ORG

Акцыя прайшла каля пасольства Беларусі ў Кіеве.

Каля амбасады Беларусі прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі ў Менску на мерапрыемствах, прысвечаных Дню Волі. Арганізатарамі выступілі Беларускі цэнтр ва Украіне «Сябры» і рух салідарнасці «Разам», паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на БелаПАН.

Як паведамілі прадстаўнікі арганізатараў, на акцыю прыйшло блізу 15 чалавек. Яны трымалі транспарант «Свабоду палітвязням». Людзі, якія сабраліся запатрабавалі адпусціць затрыманых 25 сакавіка, а таксама вызваліць палітвязняў.

Падчас акцый 24 і 25 сакавіка праваахоўнікі затрымалі ў Менску больш за 15 чалавек, большасць з іх неўзабаве былі адпушчаныя. У ІЧУ усё яшчэ знаходзяцца Наталля Гарачка-Басалыга, затрыманая 24 сакавіка на ўваходзе ў Кіеўскі сквер Менска, дзе праходзіў санкцыянаваны ўладамі мітынг-канцэрт, і Алёна Таўстая, якая вечарам 25 сакавіка прыкавала сябе ланцугом да слупа на Кастрычніцкай плошчы. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у знак пратэсту Таўстая абвясціла галадоўку ў ізалятары.

24 сакавіка ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці з беларускім народам, прымеркаваная да 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

ФОТА: SVABODA.ORG