23 лiпеня 2019, aўторак, 0:45
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

60 фактаў пра чэмпіянат Беларусі, які стартуе на гэтым тыдні

1

Вы даведаецеся шмат цікавага.

«Прессбол» прадставіў 60 фактаў пра чэмпіянат Беларусі, які стартуе на гэтым тыдні

1. У пятніцу стартуе 29-ы чэмпіянат Беларусі ў футболе.

2. У гэтым сезоне будзе згуляны 6000-ы матч у вышэйшай лізе. Цяпер - 5835.

3. У гэтым сезоне чакаецца 15000-ы гол у вышэйшай лізе. Цяпер сумарна за ўсе гады забіты 14661 мяч.

4. Таксама чакаецца 1500-ы пенальці. На гэты момант прызначаны 1461 (з іх 1142 рэалізаваныя).

5. БАТЭ - лідар у колькасці галоў з пенальці ў вышэйшай лізе. Барысаўчане рэалізавалі 90 адзінаццаціметровых з 111. «Шахцёр» - 80 з 105, «Белшына» - 80 з 104.

6. Чатыры клубы правядуць у гэтым сезоне 800-е матчы ў вышэйшай лізе. У «Шахцёра», менскага і брерасцейскага «Дынама» цяпер па 793 матчы, у «Нёмана» - 794. Увесь квартэт не прапусціў ні аднаго сезона ў «вышцы», у гарадзенцаў на адну гульню больш за кошт залатога матчу ў 2002 годзе.

7. Менскае «Дынама» можа стаць першым клубам, які дасягне 500 перамог у вышэйшай лізе. Для гэтага менчукам неабходна выйграць 24 гульні ў сезоне, што стартуе.

8. Берасцейскае «Дынама» ў год тысячагоддзя можа акругліць да 1000 колькасць забітых галоў у вышэйшай лізе. Цяпер у берасцейцаў 960. Лідар у гэтай намінацыі - менскае «Дынама» (1449 галоў).

9. А вось «Нёман» можа акругліць до 1000 колькасць прапушчаных галоў. Цяпер у гарадзенцаў у пасіве 955 мячоў. Больш прапускалі толькі тыя ж берасцейцы - 1048.

10. «Нёман» напярэдадні 300-й паразы ў вышэйшай лізе. Больш толькі ў берасцейскага «Дынама» - 326.

11. «Шахцёр» і берасцейскае «Дынама» могуць давесці да 200 колькасць нічыіх у вышэйшай лізе. Цяпер у салігорцаў - 196, у берасцейцаў - 194. Больш толькі ў «Нёмана» - 207.

12. «Шахцёр» набліжаецца да адзнакі 100 буйных перамог у вышэйшай лізе (з розніцай у тры і больш мячоў). Цяпер у салігорцаў - 95. Больш толькі ў менскага «Дынама» (138) і БАТЭ (122).

13. БАТЭ блізкае да трохсотага матчу «на нуль». Цяпер у барысаўчан 299 «сухіх» сустрэч. Наперадзе толькі менскае «Дынама» (363) і «Шахцёр» (320).

14. «Нёман» і «Днепр» у вышэйшай лізе згулялі ўнічыю рэкордныя 20 сустрэч. Ці працягнецца тэндэнцыя з «Дняпро»?

15. «Нёман» больш за ўсіх у чэмпіянаце Беларусі гуляў 0:0 - 89 разоў.

16. «Тарпеда»-БелАЗ не саступае ўжо 10 матчаў запар. Гэта клубны рэкорд, прычым серыя працягваецца. Рэкорд чэмпіянату Беларусі належыць БАТЭ - 45 матчаў запар без паразаў.

17. «Слуцк» прайграў 9 матчаў запар, і серыя можа працягнуцца. Гэты вынік ужо ўваходзіць у топ-10 антырэкордаў вышэйшай лігі. А лідарства ўтрымлівае «Ведрыч-97» - 13 паразаў запар.

18. У менскага «Дынама» пяць «сухіх» матчаў запар. Рэкорд у гэтым паказчыку ў БАТЭ - 14.

19. Самы папулярны лік у чэмпіянаце Беларусі - 1:0. Сустракаўся 1219 раз. На другім месцы - 2:0 (770 разоў).

20. У сезоне-2018 у вышэйшай лізе была зафіксаваная самая нізкая выніковасць за ўсю гісторыю - 2,15 гола за гульню. Самы забіўны год - 1999-ы (3,05 гола за гульню).

***

21. Аляксандр Шагойка выйдзе на першае месца па колькасці матчаў у вышэйшай лізе, калі правядзе ў сезоне усе 30 матчаў за «Іслач». Цяпер у яго ў актыве 455 гульняў, у Аляксандра Юрэвіч, які лідыруе, - 484.

22. Найлепшы бамбардзір за ўсю гісторыю чэмпіянатаў Беларусі - Раман Васілюк (218 галоў). З дзейных футбалістаў бліжэй за ўсё да яго Мікалай Януш (87 галоў і 9-е месца ў спісе бамбардзіраў). Форварду «Шахцёра» па сілах пазмагацца за месца ў топ-6. Цяпер на шостым месцы з 90 галамі замацаваўся Алег Страхановіч.

23. Ігар Стасевіч - лідар па колькасці дзейсных перадач у вышэйшай лізе (114). Бліжэйшы з праследавацеляў, што не закончылi кар'еру - Дзмітрый Камароўскі (76).

24. Ігар Стасевіч блізкі да таго, каб стаць рэкардсменам у колькасці галявых пасаў за асобны клуб. У БАТЭ ён аддаў 76 выніковых перадач. Наперадзе толькі Віталь Валадзенкоў, у якога 80 за менскае «Дынама».

25. Уладзімір Хвашчынскі можа стаць лідарам чэмпіянату Беларусі па колькасці галоў пасля выхаду на замену. Цяпер у яго 17 галоў «з лаўкі». Арыенцір - 19 мячоў Дзмітрыя Кавалёнка.

26. У Баяна Дубаічa найлепшая сярэдняя выніковасць сярод дзейных гульцоў вышэйшай лігі - 0,49 гола за гульню (22 мяча ў 45 матчах). Непадалёк Дзяніс Лапцеў - 0,40 (50 мячоў у 125 матчах). А найлепшы паказчык у Сяргея Давыдава, які выступаў за «Нёман» у пачатку нулявых, - 0,78!

27. Ігар Стасевіч забіваў хоць бы раз у 14 чэмпіянатах запар. Ці падоўжыць серыю?

28. У Паўла Савіцкага ў год 25-годдзя другі вынік па колькасці галоў у вышэйшай лізе - 68. Больш толькі ў Рамана Васілюка - 87. Але ў Савіцкага ў запасе цяперашні сезон.

29. Павел Савіцкі можа стаць трэцім футбалістам, які ў год 25-годдзя набярэ не менш за 100 балаў па сістэме «гол пас». Цяпер у яго 97 (68 + 29) балаў. У Валянціна Бялькевіча - 107 (54 + 53), у Рамана Васілюка - 123 (87 + 36).

30. Раман Васілюк мае 322 (218 + 104) балы па сістэме «гол пас». Найбліжэйшы пераследнік з тых, хто працягвае кар'еру - Ігар Стасевіч. У яго 167 (53 114) балаў.

31. У Ігара Стасевіча 224 перамогі ў вышэйшай лізе (з трыма клубамі - БАТЭ, менскае «Дынама» і «Гомель»). Найлепшы па гэтым паказчыку Дзмітрый Ліхтаровіч - 283 перамогі.

32. У Рамана Васілюка больш за ўсё паразаў у найвышэйшай лізе - 179. Яго можа пасунуць Аляксандр Шагойка, у якога зараз 162 паразы.

33. Яўген Капаў з вялікім адрывам лідзіруе па колькасці матчаў за адзін клуб - 420 за «Днепр». Найбліжэйшы з дзейсных праследавацеляў - Ігар Стасевіч (222 за БАТЭ). І барысаўчанін толькі 25-ы ў гэтым спісе.

34. Аляксандр Шагойка выводзіў каманду ў якасці капітана 163 разы («Белшына», «Гомель», «Іслач») - гэта 7-ы паказчык у чэмпіянаце Беларусі і самы высокі сярод дзейсных гульцоў.

35. Аляксандр Шагойка - самы ўзроставы гулец у які стартуе сезоне. У дзень старту чэмпіёна Беларусі яму споўніцца 38 гадоў 245 дзён.

36. З дзейсных гульцоў адразу двое сярод лідараў аўтагалоў. У Аляксандра Сачыўка («Шахцёр») і Дзяніса Кавалеўскага («Славія») - па 3 аўтагалы. Усяго ёсць сямёра футбалістаў з такім багажом.

***

37. Уладзімір Бушма можа стаць самым «сухім» брамнікам у гісторыі чэмпіянату Беларусі. Цяпер у яго 116 «сухіх» сустрэч. А лідыруе - Аляксандр Суліма - 118. Аднак Бушма яшчэ трэба выйграць канкурэнцыю ў Гарбунова.

38. Андрэй Гарбуноў блізкі да таго, каб давесці лік «сухіх» матчаў да 100. Цяпер у яго 94.

39. У Аляксандра Сулімы таксама рэкорд па колькасці матчаў у вышэйшай лізе сярод брамнікаў - 319. Другі - Уладзімір Бушма (274). Аднак, каб паспаборнічаць з Сулімам, зноў жа - трэба выйграць канкурэнцыю ў Гарбунова.

40. У Аляксандра Гутара самы высокі каэфіцыент «сухасці» сярод брамнікаў, якія правялі ў вышэйшай лізе не менш за сто матчаў, - 0,52. Гутар не прапускаў больш чым у палове праведзеных сустрэч!

41. З дзейсных галкіпераў Уладзімір Бушма адбіў больш за ўсіх пенальці - 10. А асабліва не шанцавала пры адзінаццаціметровай Руслану Капанцову. Яму прабівалі пенальці 23 разы - і ўсе 23 удала. Ні разу брамнік не адбіў мяч, ні разу спаборнік не прамахнуўся.

42. «Сухая» серыя Андрэя Гарбунова доўжыцца ўжо 420 хвілін. Рэкорд належыць Сяргею Чарніцу - 1073 хвіліны.

43. Брамнік «Віцебска» Дзмітрый Гушчанка больш за ўсіх прапускаў пасля 90-й хвіліны - 20 разоў. Гэты антырэкорд ён дзеліць з Русланам Капанцовым.

44. Андрэй Клімовіч часцей за ўсіх з дзейных брамнікаў прапускаў аўтагалы - 7 разоў. Прапусціць ад свайго яшчэ раз - і стане лідарам па гэтым паказчыку за ўсю гісторыю.

***

45. Аляксей Кульбакоў блізкі да таго, каб стаць лідарам сярод усіх суддзяў па ліку падлічаных матчаў у вышэйшай лізе. У яго - 237. У Сяргея Шмоліка - 247.

46. У Віталя Севасц’яніка 177 матчаў доўжыцца серыя з пакараннямі (карткі або пенальці). Прычым гэтая бесперапынная серыя стартавала з першай жа яго сустрэчы ў вышэйшай лізе! У ёй ён паказаў 6 жоўтых картак.

47. Віталь Севасц’янік - лідар па колькасці паказаных жоўтых картак (810). Таксама ён паказаў 32 чырвоных. У Кульбакова сумарна на адну больш - 843 (804 жоўтых і 39 чырвоных).

48. Сяргей Шмолік прызначыў 80 пенальці за кар'еру. Ніхто з дзейсных арбітраў і блізка не падбіраецца да рэкорду. Бліжэйшы - Кульбакоў (39 пенальці).

49. За ўсю гісторыю чэмпіянатаў Беларусі было 796 выдаленняў. Часцей за ўсё выдалялі Андрэя Доўнара - 8 разоў. З дзейсных гульцоў - Кірыл Паўлючак (6 разоў).

50. Сяргей Цынкевіч можа давесці колькасць матчаў у вышэйшай лізе да 200. Цяпер у яго 190.

***

51. Ігар Кавалевіч - самы дасведчаны з дзейных трэнераў клубаў вышэйшай лігі (246 матчаў). Лідар - Юры Пунтус (459 матчаў).

52. Раман Піліпчук - 36-ы трэнер менскага «Дынама». Ніхто з клубаў вышэйшай лігі не мяняў рулявых часцей. Даўжэй усіх пры Юрыі Чыжы прапрацаваў Сяргей Гурэнка (74 матчы), а за ўсю гісторыю - Іван Шчокін (82 матчы).

53. Што цікава, пры Сяргею Гурэнку менскае «Дынама» ні разу не саступіла ў чэмпіянаце Беларусі з буйным (з розніцай у тры і больш мячоў) лікам.

54. З дзейсных трэнераў ніхто не перамагаў БАТЭ больш за два разы (па два - Сяргей Яромка, Ігар Ясінскі, Аляксей Мяркулаў). А вось Алег Кубараў і Сяргей Гурэнка - ні разу. Лідар - Юры Вяргейчык, які абгульваў БАТЭ 6 разоў.

55. Віталь Жукоўскі часцей за ўсіх з дзейсных трэнераў праводзіў зваротныя замены (выпускаў гульца з лаўкі, а затым прыбіраў яго з гульні) - 5 разоў. Але нават яму далёка да абсалютнага лідара намінацыі Анатоля Юрэвіча, які праварочваў такі хітрык 23 разы.

***

56. Самая высокая наведвальнасць летась была ў берасцейскага «Дынама» - у сярэднім 6572 гледачы на матчы. У 2017-м - 5289. Ці захаваецца ў новым сезоне станоўчая дынаміка?

57. Сярэдняя наведвальнасць чэмпіянату Беларусі ў мінулым сезоне - 1956 гледачоў. Ніжэй лічба апускалася толькі пяць разоў.

58. На стадыёне ЦСК «Нёман» чакаецца 400-ы матч. Пакуль арэна прыняла 386. Часцей гульні праходзілі толькі на АСК «Берасцейскі» - 407 раз (акрамя берасцейцаў, там яшчэ выступаў «Граніт»).

59. У вышэйшай лізе хаця б адну гульню правялі прадстаўнікі 58 краін. Мінулы сезон стаў рэкордным па колькасці замежнікаў - 128.

60. Больш за ўсё ў вышэйшай лізе было легіянераў з Украіны - 377. З Расеі - 341, з Сербіі - 54.