17 траўня 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Одноклассники» перайшлі на беларускую мову

5
«Одноклассники» перайшлі на беларускую мову

Пераклад закрануў не толькі элементы інтэрфейсу, але і логіку працы часткі платформы.

Расейская сацыяльная сетка прадставіла інтэрфейс на беларускай мове. Беларусь - другая пасля Расеі краіна ў колькасці карыстальнікаў «ОК». Аднак беларуская мова стала пятнаццатай у спісе даступных моў платформы - пасля нямецкай, румынскай і турэцкай, паведамляе «Белсат».

28 сакавіка ўсе карыстальнікі «Одноклассников» у Беларусі атрымалі паведамленні аб магчымасці пераходу на лакальную мову ў інтэрфейсе сацыяльнай сеткі.

Пасля ўключэння на ўсякай з прылад беларуская мова аўтаматычна падключаецца на ўсіх іншых версіях «ОК» карыстача.

Для запуску моўнай версіі сэрвіс пераклаў больш за 100 тысяч слоў. Самым кароткім словам у інтэрфейсе выявілася «ў», а самым доўгім - «прыватнасць» (канфідэнцыяльнасць).

«Пераклад закрануў не толькі элементы інтэрфейсу, але і логіку працы часткі платформы. Напрыклад, цяпер некаторыя падарункі можна знайсці пры дапамозе запытаў па-беларуску: «улыбнись», «тепло», «игрушка» («усміхніся», «цеплыня», «цацка») і іншых», - гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Беларусь - другая краіна пасля Расеі ў колькасці карыстальнікаў «ОК». Штомесяц сацыяльную сетку наведваюць 2,7 млн карыстачоў з нашай краіны - амаль кожны трэці жыхар.

Найбольш папулярныя «Одноклассники» сярод беларусаў 25-45 гадоў.

Адна з самых папулярных форм інфармацыі на платформе - відэаролікі. Агулам беларусы глядзяць там кожны месяц блізу мільярда кароткіх фільмаў. Рэпартажы «Белсата» збіраюць штомесяц больш за 50 тысяч праглядаў.

Паводле звестак Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, «Одноклассники» - самая папулярная сацыяльная сетка ў Беларусі - яе наведваюць 68,8% карыстальнікаў такіх сэрвісаў. 11,6% беларусаў называюць «ОК» улюбёным інтэрнэт-рэсурсам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках