19 траўня 2024, Нядзеля, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гераіня прапагандысцкага фільма пра «ЛНР» перайшла на бок Украіны

19
Гераіня прапагандысцкага фільма пра «ЛНР» перайшла на бок Украіны

Украінка прыхапіла з сабой важныя довады супраць акупантаў.

Украінка Святлана падманула прапагандыстаў РФ і тэрарыстаў "Л/ДНР", вярнуўшыся на падкантрольную Украіне тэрыторыю з мноствам довадаў супраць акупантаў.

Пра гэта паведаміў у Facebook журналіст Андрэй Цапліенка, адзначыўшы, што жанчына будзе "залатой" сведкай суду ў Гаазе, паведамляе "Обозреватель".

"Яе называлі сімвалам Наваросіі! Крэмль не пашкадаваў грошай, каб зняць пра яе першы поўнаметражны ЛНРаўскі блокбастар "Ополченочка". Акупанты ўпарта анансуюць прэм'еру "Ополченочки" ў дзень перамогі 9 траўня. А тут такая прыкрасць", - расказаў журналіст.

Паводле ягоных слоў, Святлана збегла з ОРДЛО, нягледзячы на высокую вайсковую пасаду і матэрыяльныя даброты.

"З дзіўнага супадзення, адразу пасля таго, як нехта падарваў адразу восем танкаў ваеўнікоў, якія стаялі радком на палігоне. А галоўнае, Святлана вывезла з ОРДЛО довады, якія пацвярджаюць злачынства расейцаў ды іхнія намеры далейшага ўварванне на ўкраінскую тэрыторыю. Проста залатая сведка" , - дадаў Цапліенка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках