11 траўня 2024, Субота, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія спецыялісты «галасуюць нагамі»

32
Беларускія спецыялісты «галасуюць нагамі»
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Улады збянтэжаныя адтокам спецыялістаў.

У нашай краіне расце колькасць працоўных мігрантаў. На праблему звярнуў увагу кіраўнік «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч. Раней у лістападзе 2018 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што найважнейшымі задачамі будаўнічай галіны з'яўляюцца захаванне і развіццё кадравага патэнцыялу, піша tut.by.

«Апошнія гады ідзе сур'ёзны адток спецыялістаў. За пяць гадоў галіна страціла больш за 50 тысяч рабочых, найлепшых працаўнікоў. Яны з'язджаюць на заробкі за мяжу. Чаму там не відаць нашых падрадчыкаў?» - спытаў правадыр краіны.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў жніўні 2018 года звярнуў увагу на праблему нізкіх заробкаў і працоўнай міграцыі. Паводле ягоных слоў, кожны чацвёрты беларус, які з'ехаў на заробкі за мяжу, - з Віцебскай вобласці, паведамляе прэс-служба правадыра Беларусі.

Раней аб праблеме «адчувальнай» працоўнай міграцыі заяўлялі ў Федэрацыі прафзвязаў. У арганізацыі перакананыя: каб стрымаць яе, трэба «нароўні з ростам заробку беларусам даваць сучасныя ўмовы перанавучання».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках