16 траўня 2024, Чацвер, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас падрыхтоўкі да прыезду Лукашэнкі памёр чыноўнік Шклоўскага райвыканкама

70
Падчас падрыхтоўкі да прыезду Лукашэнкі памёр чыноўнік Шклоўскага райвыканкама

Наведванне Лукашэнкам Магілёўшчыны скончылася масавымі «чысткамі».

За нерэнтабельнасць аграпрадпрыемстваў з пасадаў знятыя высокапастаўленыя чыноўнікі. У публічнай лупцоўцы пацярпелі і адказныя за фермы.

Таксама «Белсату» стала вядома, што падчас падрыхтоўкі да сустрэчы з Лукашэнкам не вытрымала сэрца аднаго з чыноўнікаў Шклоўскага райвыканкама.

Разнос чыноўнікаў на ферме «Сліжы» імгненна разляцеўся на мемы ды цытаты. Малочна-таварны комплекс адносіцца да прадпрыемства «Амкадор-Шклоў» аграхолдынгу «Купалаўскае». Лукашэнка скрытыкаваў усё, што трапіла на вока, а адзін з карпусоў назваў «Асвенцімам». Але ці ўсё так кепска, як казаў і паказваў прэзідэнт? Разбіраемся на месцы.

Чаму не згодныя з крытыкай адказныя фермы і жыхары найбліжэйшай вёскі?

«Гэта карова непасрэдна пасля ацёлу. Карова, якая цялілася, яна страчвае вагу. Адзіны недахоп жа быў у саломе ў нашай. Усё ў асноўным – надоі, рост скаціны, захаванне скаціны – усё ў парадку», – кажа Андрэй Зенкін, начальнік МТК.

«Гэта няправільна, што ён скрытыкаваў. Крыўдна. За комплекс свой крыўдна, вядома. У нас увесь час самы найлепшы комплекс лічыцца, не ведаю», – распавядае аператарка машыннага даення Алена.

«Ведаеце, я калісьці сама трымала карову. Да вясны – яна такая. І наконт таго, што яна худая, – пасля ацёлу ўсе каровы худыя», – дадае жыхарка Анікееўкі Людміла.

На нарадзе аб кадравых пытаннях 28 сакавіка Лукашэнка тлумачыў свой гнеў:

«Я хачу, каб людзі разумелі, што пытанне не столькі ў тым, што там каровы брудныя. Гэта проста людзі не ведаюць, што тыя каровы абышліся краіне на вагу золата».

У суседнюю вёску, дзе размешчаныя фермы эксперыментальнай базы «Спартак», закупалі кароў з Бельгіі. Якія тэхналогіі там? Спарахнелыя сцены карпусоў, шыбы, забітыя звычайнаю плёнкай.

«Калі б да нас прыехаў, а тут не фарбавана, не мазана, не беленае. Ну, таксама даваў бы нам прахвостку, папала б нам таксама добра», – гаворыць рабочы фермы.

Прычынаю адсталасці гаспадарак Лукашэнка лічыць безадказнасць і загадвае перавесці іх, цытата, «на ваенны стан». Яшчэ больш дысцыпліны! Яшчэ больш адказнасці! Такія камандна-адміністрацыйныя метады кіравання ўжо завялі гаспадарку ў тупік.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках