17 траўня 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі плануюць павялічыць колькасць прызыўнікоў на службу

39
У Беларусі плануюць павялічыць колькасць прызыўнікоў на службу

За апошнія 10 гадоў колькасць прызыўнікоў скарацілася амаль удвая.

Беларускія ўлады плануюць павялічыць колькасць прызыўнікоў на тэрміновую службу. За апошнія 10 гадоў колькасць асоб, якія знаходзяцца на ўліку прызыўнікоў, скарацілася амаль удвая, і летась паказчыкі камплектавання войскаў маладым папаўненнем не былі выкананыя, піша ng.ru.

На думку ўладаў, адбылося гэта праз дэмаграфічную яму 90-х гадоў, а таксама вялікую колькасць падстаў для адтэрміновак.

Як стала вядома з афіцыйных крыніц, змены, закліканыя выправіць сітуацыю і павялічыць колькасць прызыўнікоў, ужо распрацаваныя. Плануецца, што яны закрануць два напрамкі: узмацненне жорсткасці адказнасці за ўхіленне ад службы і павышэнне зацікаўленасці ў выкананні воінскага абавязку.

Мяркуецца, што адной з мер можа стаць забарона на выезд за мяжу датуль, пакуль малады чалавек не адслужыць у войску. Раней міністр абароны Андрэй Раўкоў заявіў, што ў якасці «зацікаўленасці» могуць быць задзейнічаны льготы. «Людзям, якія адслужылі тэрміновую вайсковую службу або службу ў рэзерве, мы прапануем бясплатна, за кошт бюджэтных сродкаў, праходзіць падрыхтоўчыя курсы для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, прыярытэт пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы пры роўнасці балаў, прыярытэт пры атрыманні жылля ў інтэрнаце, пры размеркаванні і іншыя прэферэнцыі».

Акрамя таго, плануецца ўзмацніць дапрызыўную падрыхтоўку - у прыватнасці, больш увагі гэтаму пытанню надаваць у школах, а тыя, хто атрымлівае адтэрміноўку, павінны будуць атрымаць вайсковую спецыяльнасць.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках