6 траўня 2024, панядзелак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Тарасенка: «Дармаедская» камісія груба ўмяшалася ў жыццё маёй сям'і

8
Марыя Тарасенка: «Дармаедская» камісія груба ўмяшалася ў жыццё маёй сям'і
МАРЫЯ ТАРАСЕНКА І ЕЙНЫ ПРАДСТАЎНІК ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА Ў СУДЗЕ.
ФОТА: ANDREJ STRYZHAK

Запісаная ў «дармаеды» хатняя гаспадыня з Гомеля далей судзіцца з чыноўнікамі.

1 красавіка запісаная ў «дармаеды» хатняя гаспадыня з Гомеля Марыя Тарасенка, якая судзілася з дзяржавай за маральную шкоду, падала апеляцыйную скаргу ў абласны суд, піша гомельская «Вясна».

Нагадаем, 18 сакавіка суд першай інстанцыі адмовіў жанчыне ў задавальненні пазову пра маральную шкоду сумай на 1 тысячы рублёў. Суд палічыў, што скандальны ўказ прэзідэнта Беларусі не парушае і не можа парушаць асабістыя немаёмасныя правы.

У апеляцыі Марыя Тарасенка заяўляе, што суд не ўстанавіў глыбіню перанесеных ёю маральных пакут, не даў ніякай ацэнкі ейным довадам пра тое, што ўключэнне персанальных звестак у «базу працаздольных грамадзян, якія не занятых у эканоміцы», зняважыла грамадзянскую годнасць, паставіла ў няроўнасць перад законам і пазбавіла права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў.

Яна па-ранейшаму мяркуе, што дзяржаўныя агенты груба ўмяшаліся ў ейнае асабістае жыццё і жыццё яе сям'і.

Аб выніках разгляду апеляцыйнай скаргі мы даведаемся прыблізна праз месяц, такі тэрмін разгляду ў абласным судзе.

У пачатку года чыноўнікі заяўлялі пра паўмільёна беларусаў, уключаных у так званыя «базы не занятых у эканоміцы».

Праваабаронца Леанід Судаленка, які надае Марыі Тарасенцы юрыдычную дапамогу заяўляе, што ўлада не наважвалася пайсці шляхам прымусовага працаўладкавання ўсіх незанятых 500-тысяч беларусаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках