7 траўня 2024, aўторак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўсё больш беларусаў

10
У Польшчы ўсё больш беларусаў

У параўнанні з 2017 годам колькасць беларускіх грамадзян, якія пераехалі жыць у Польшчу, павялічылася амаль удвая.

Паводле звестак Управы ў справах замежнікаў, колькасць грамадзян Беларусі, якія маюць дакументы, што даюць права на доўгатэрміновае знаходжанне ў Польшчы, дасягнула 21,5 тысячы. Цяпер беларусы - другая па велічыні група іншаземцаў у Польшчы пасля ўкраінцаў, паведамляе «Брестская газета» са спасылкай на polsha24.com.

Большая частка (15 тысяч) беларускіх грамадзян атрымала сталы від на жыхарства на падставе наяўнасці польскіх каранёў і карты паляка, уладальнікам якой прасцей атрымаць польскае грамадзянства.

У большасці сваёй у Польшчу перабіраецца моладзь. Прыблізна 59% беларусаў у Польшчы - ва ўзросце 20 - 39 гадоў, 23% - 40 - 59 гадоў, 14% маладзейшых за 20 гадоў. Мужчын (11,6 тысячы) трохі больш, чым жанчын (9,8 тысячы).

Большасць беларусаў жыве ў Мазавецкім ваяводстве - 7,3 тысячы чалавек. На другім месцы - Падляшша (4,5 тысячы чалавек).

Дзейныя дакументы, якія даюць права на пражыванне ў Польшчы, маюць на сёння 383 тысячы іншаземцаў. Сярод іх больш за ўсё украінцаў - 187 тысяч, беларусаў - 21,5 тысячы, немцаў - 21 тысяча, в'етнамцаў і расейцаў - па 12 тысяч. Прыведзеныя лічбы не ўключаюць людзей, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе віз.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках