2 траўня 2024, Чацвер, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайдас Сальджунас: Атака Крамля на Літву - гэта помста закамплексаванага карантыша

3
Вайдас Сальджунас: Атака Крамля на Літву - гэта помста закамплексаванага карантыша
ВАЙДАС САЛЬДЖУНАС
ФОТА: DELFI

Некалькі разоў у такіх жа пачынаннях Крэмль ужо зазнаў паразу.

Крэмль пачаў расследаванне ў дачыненні да чатырох літоўскіх суддзяў, якія вынеслі прысуд паводле справы 13 студзеня 1991 года, калі савецкія вайскоўцы захапілі віленскі тэлецэнтр. 67 грамадзян Расеі, Беларусі і Украіны было завочна асуджана на тэрмін ад 4-х да 14-і гадоў. Пра тое як у Літве ўспрымаюць пастанову Масквы, чым можа адказаць Вільня і што пагражае суддзям сайту Charter97.org распавёў літоўскі вайсковы аглядальнік Вайдас Сальджунас.

- Як вы ацэньваеце пастанову следчых органаў Расейскай Федэрацыі пачаць судовы пераслед у дачыненні да суддзяў, якія абвясцілі вердыкт паводле справы 13 студзеня?

- Лагічная помста з боку надзвычай закамплексаваныя карантыша, каб запалохаць Літву і літоўскіх службовых асоб і захаваць свой твар. Бездапаможная, але далёка не самае жудаснае пастанова з іх боку. Зрэшты, так ці інакш у кожным выпадку яна накіраваная на тое, каб пазбегнуць правасуддзя, абараніць асуджаных злачынцаў, сярод якіх - Язаў, былы міністр абароны СССР і ўдзельнік жнівеньскага путчу (гаворка ідзе пра путчы ГКЧП - Рэд.), амніставаны ў Расеі.

Такім чынам Крэмль дэманструе нам свой твар, які аніяк не выглядае цывілізаваным.

- Якія мэты пры дапамозе крымінальнага пераследу літоўскіх суддзяў імкнецца рэалізаваць Крэмль?

- Па-першае, спроба захаваць свой твар, бо хлусню, якую яны ўвесь час паўтараюць, трэба неяк апраўдаць.

Па-другое, адчайная спроба націснуць на праваахоўную сістэму Літвы і адцягнуць увагу ад рэальных фактаў і вялізнага расследавання, і вядома ж, выкарыстоўваць праваахоўную сістэму ў сваіх брудных гульнях. Некалькі разоў у такіх пачынаннях Крэмль ужо пацярпеў паразу, сумняваюся, што яны здолеюць гэтым разам.

- Службовым асобам з Літвы, якія бралі ўдзел у расследаванні справы 13 студзеня і вынеслі вердыкт асуджаным, можа пагражаць небяспека?

- Вельмі магчыма, што ў выпадку, калі яны надумаюць наведаць Расею або прыязныя Расейскай Федэрацыі краіны - так яно і будзе. Рукі ў Расеі доўгія, партманэт тоўсты, а нахабства карумпаваць усё, што толькі магчыма, хоць адбаўляй.

- Як на такі выпад павінна адрэагаваць Вільня?

- Усімі даступнымі юрыдычнымі, дыпламатычнымі, а калі спатрэбіцца - і іншымі сродкамі абараняць сваіх службовых асоб.

У сваю чаргу, пракуроры, юрысты павінны ісці да канца з працэсам паводле справы 13 студзеня, падняць яе на міжнародны ўзровень, так каб у Расеі не засталося шляхоў распаўсюджваць хлусню, а справядлівасць у дачыненні да Крамля і дзеянняў тых, а не іншых асоб перамагла.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках