5 траўня 2024, Нядзеля, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Камянецкім раёне сто чалавек шукаюць маленькага хлопчыка

8
У Камянецкім раёне сто чалавек шукаюць маленькага хлопчыка
ВАНЯ ВАЛОШЫН

Учора ўранку дзіця, якому яшчэ няма і двух, выйшла з дому і не вярнулася.

Хлопчык Ваня Валошын, якому яшчэ няма двух гадоў, выйшаў з дому ў вёсцы Любашках Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці ўдзень 10 красавіка. Праз дзень пасля знікнення яго не знайшлі, паведамляе «Радыё Свабода».

Маці Вані звярнулася ў міліцыю а 21:00 10 красавіка. Яна распавяла, што сын выйшаў з дому блізу 15:00 і не вярнуўся, паведамляецца на сайце УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Хлопчык быў апрануты ў сіні спартовы швэдар з чырвонымі палосамі на рукавах.

На пошукі дзіцяці адразу накіраваліся міліцыянты, выратавальнікі, памежнікі, вайскоўцы. У Любашкі ўжо накіроўваюцца пошукавыя атрады валанцёраў з розных гарадоў Беларусі. Пошукі прадаўжаюцца дгэтуль.

Як распавёў стараста вёскі Любашак Міхал Кудзелька, у сям'і чацвёра дзяцей, Ваня малодшы. Пераехалі сюды блізу 10 гадоў таму.

Стараста кажа, што пошукі вядуць амаль сто чалавек.

«Хлопцы хадзілі тут, па студням шукалі. Усюдыход прыехаў і паехалі ў лес, на балота. Чалавек сто. Увесь вечар шукалі і цяпер шукаюць. Уся вёска ў машынах», - распавядае Міхаіл Кудзелька.

Вёска Любашкі знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад Белавежскай пушчы, да найбліжэйшага лесу блізу 4 кіламетраў.

Тых, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне Вані Валошына, просяць паведаміць на тэлефон 102.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках