11 траўня 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская цяжкаатлетка Навумава здабыла золата на ЧЕ ў Батумі

2
Беларуская цяжкаатлетка Навумава здабыла золата на ЧЕ ў Батумі
ДАР'Я НАВУМАВА

Дар'я Навумава здабыла залатую ўзнагароду ў дваябор'і.

Беларуская цяжкаатлетка Дар'я Навумава здабыла залаты медаль у дваябор'і на чэмпіянаце Еўропы ў Батумі. Яе рэзультат - 242 кг (106 + 136).

Навумава без праблем справілася з усімі спробамі у рыўку - 100, 104 і 106 кг. Паводле вынікаў першага практыкавання Дар'я здабыла срэбную ўзнагароду. У штуршку Навумава таксама ўпэўнена справілася з усімі падыходамі - 126, 131 і 136 кг. Паводле вынікаў другога руху беларуска была найлепшай. Акрамя таго, Дар'я стала адзінай спартоўкай у сваёй вагавой катэгорыі да 76 кг, што не дапусціла ніводнай памылкі.

Срэбра на рахунку Лідзіі Валянцін з Гішпаніі - 241 кг (108 + 133). Бронза ў дваябор'і здабыла шведка Патрыцыя Стрэніус - 233 кг (101 + 132).

Раней у групе B беларуска Дзіна Сазанавец паказала вынік 201 кг (94 + 107) і паводле вынікаў дваябор'я стала 11-й, - паведамляе weightlifting.by.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках