11 траўня 2024, Субота, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовіла ўладам Беларусі ў ільготным крэдытаванні будаўніцтва БелАЭС

28
Расея адмовіла ўладам Беларусі ў ільготным крэдытаванні будаўніцтва БелАЭС

Віцэ-прэм'ер РФ заявіў, што ранейшыя пастановы датычна АЭС засталіся ў сіле.

Расея не мяняла умоваў крэдытавання будаўніцтва БелАЭС у адказ на запыт афіцыйнага Менска наконт прадаўжэння тэрміну крэдыту і зніжэнні стаўкі.

Пра гэта паведаміў журналістам расейскі першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Антон Сілуан, піша ТАСС.

«Яны казалі знізіць стаўку і тэрмін падоўжыць. Але ў нас не было нейкіх іншых пастановаў, чым прынятыя раней», – сказаў Сілуанаў.

Як паведамляў раней міністр энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, Беларусь і Расея абмяркоўваюць пытанне пра падаўжэнне тэрміну крэдыту Расеі на будаўніцтва БелАЭС з 25 да 35 гадоў і зніжэнне стаўкі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках