11 траўня 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўная дума РФ прыняла закон аб ізаляцыі Рунэту

41
Дзяржаўная дума РФ прыняла закон аб ізаляцыі Рунэту

Закон падтрымалі 68% дэпутатаў.

Дзяржаўная дума РФ прыняла ў трэцім, канчатковым чытанні закон аб «забеспячэнні бяспечнага і ўстойлівага функцыянавання» інтэрнэту на тэрыторыі Расеі, паведамляе meduza.io.

Закон аб ізаляцыі расейскага сегмента інтэрнэту ўвойдзе ў дзеянне 1 лістапада 2019 года. Асобныя пункты - аб крыптаграфічнай абароне інфармацыі і аб нацыянальнай сістэме даменных імёнаў - пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года.

Дэпутат ад фракцыі ЛДПР Сяргей Іваноў заявіў, што аператараў сувязі абавяжуць усталяваць нейкія сродкі процідзеяння пагрозам, хоць што такое пагроза - невядома, паведамляе «Новая газета».

«На ўсё гэта будзе выдзелена 30 млрд рублёў з федэральнага бюджэту, яшчэ 30 млрд выдаткуюць аператары, а ўсім гэтым будзе кіраваць арганізацыя, якая праславілася сваёй недарэчнасцю, спрабуючы заблакаваць Telegram», - сказаў ён, дадаўшы, што фракцыя ЛДПР супраць прыняцця законапраекта.

Раней ніжняя палата расейскага парламента ўхваліла папраўку да законапраекта аб расейскім сегменце інтэрнэту, паводле якой ён увойдзе у дзеянне з лістапада 2019 года. Аператараў сувязі абавяжуць карыстацца нацыянальнай даменнай зонай з 1 студзеня 2021 года.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках