11 траўня 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах у Раду за партыю Зяленскага гатовая прагаласаваць найбольшая колькасць украінцаў

12
На выбарах у Раду за партыю Зяленскага гатовая прагаласаваць найбольшая колькасць украінцаў

Высокія шанцы быць абранымі ў парламент маюць прадстаўнікі шасці партый.

На сёння рэйтынг партый ачольвае «Слуга народа», за ёй ідуць «Апазіцыйная платформа - За жыццё» і «Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць». Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта сведчаць прадстаўленыя Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі вынікі апытання, праведзенага 9-14 красавіка.

Са слоў намесніка дырэктара КМІС Антона Грушэцкага, калі б выбары ў Вярхоўную Раду праходзілі ў сярэдзіне красавіка, электаральныя сімпатыі размеркаваліся б наступным чынам: 12,4% украінцаў прагаласавалі б за партыю «Слуга народа»; 7,5% - за партыю «Апазіцыйная платформа - За Жыццё»; 6,6% - за партыю «Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць»; 5,8% - за партыю «Усеўкраінскае аб'яднанне «Бацькаўшчына»; 2,4% - за партыю «Грамадзянская пазіцыя»; 2,4% - за партыю «Сіла і Гонар»; 2,3% - за Радыкальную партыю Алега Ляшко; 2,2% - за партыю «Усеўкраінскае аб'яднанне «Свабода»; 1,1% - за партыю «Апазіцыйны блок», 0,7% - за партыю «Блок Святаслава Вакарчука»; 0,6% - за партыю «Аб'яднанне «Самадапамога»; 0,5% - за партыю «Нашы»; 0,5% - за партыю «Кроп».

Іншыя партыі агулам падтрымалі б 2,7% рэспандэнтаў; 1% апытаных выкраслілі б у бюлетэні ўсе партыі, сапсавалі б бюлетэнь; 5,1% - наважылі б не ўдзельнічаць у галасаванні; 42,9% - не вызначыліся, за каго галасаваць; 3,1% - адмовіліся адказваць на пытанні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках