5 траўня 2024, Нядзеля, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будуць рыхтаваць больш будаўнікоў і кухараў

10
У Беларусі будуць рыхтаваць больш будаўнікоў і кухараў

Менш дызайнераў і прававедаў.

У новым навучальным годзе беларускія ўстановы адукацыі адкрыюць падрыхтоўку ў 151 новай прафесіі, у больш за 150 закрыюць, распавяла на прэс-канферэнцыі 15 красавіка першая намесніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава. Аб гэтым піша tut.by.

Больш за ўсё абітурыентаў будуць прымаць на спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі - блізу 80 адсоткаў, падкрэсліла Ірына Старавойтава.

Павялічыцца прыём у кірунках «архітэктура і будаўніцтва», «сельская і лясная гаспадарка», «садова-паркавае будаўніцтва», «грамадскае харчаванне», «служба бяспекі».

Скарачэнне колькасці абітурыентаў чакаецца на такіх кірунках, як «мастацтва і дызайн», «камунікацыя», «права», «кіраванне», «тэхніка і тэхналогіі».

Год таму ў інтэрв'ю Сяргей Каспяровіч распавядаў: у новым навучальным годзе фармаванне лічбаў прыёму будзе праходзіць паводле новай методыкі - з улікам наяўных на рынку кадраў і патрэбнасці ў новых. Для гэтага Міністэрства эканомікі павінна было распрацаваць дэмаграфічны прагноз, а Мінпрацы і сацабароны - прагнозны баланс.

У адказах тады на пытанні, якія кадры патрэбныя рынку, Сяргей Каспяровіч заўважыў: гэтая сістэма ўжо запрацавала, але сёлета прагназаванне і прыём у ВНУ і ССНУ ажыццяўлялася як па дзейнай сістэме дзяржзаказу, так і з улікам звестак Мінэканомікі і Мінпрацы.

- Фактычна мы выкарыстоўвалі для прагназавання звесткі з дзвюх сістэм. Гэты год можна назваць пераходным. Сапраўды, новая сістэма дазволіла атрымаць больш аб'ектыўную інфармацыю. Вынікі ў наяўнасці: у нас ёсць змены структуры. Напрыклад, плануецца павялічыць прыём на медыцынскія і IT-спецыяльнасці. Гэта ўсё - аб'ектыўныя звесткі, атрыманыя дзякуючы гэтым прагнозам.

- А спартова-педагагічныя спецыяльнасці, на якія плануецца павялічыць прыём як на бюджэт, так і на платнае навучанне?

- Тут таксама ёсць запатрабаванасць, пацверджаная новымі звнесткамі.

Кажучы пра новыя спецыяльнасці, Сяргей Каспяровіч адзначыў: яны з'явяцца ў ВНУ зыходзячы з рэгіянальнай патрэбы ў кадрах, а таксама наяўнасці навуковай і матэрыяльнай базы.

- У першую чаргу новыя спецыяльнасці з'явяцца ў галіне інфармацыйных тэхналогій, бо патрэбы ў такіх спецыялістах растуць. Гаворка таксама пра міжпрадметныя спецыяльнасці, напрыклад, эканамічную інфарматыку. Адкрываецца нямала новых спецыяльнасцяў тэхніка-тэхналагічнага профілю і ў тэхнічных ВНУ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках