20 траўня 2024, панядзелак, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка i Зяленскі арандавалі стадыён для дэбатаў

27
Парашэнка i Зяленскі арандавалі стадыён для дэбатаў

Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны ўсё ж сустрэнуцца на дэбатах?

Каманды кандыдатаў у прэзідэнты Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага ўклалі трохбаковае пагадненне аб арэндзе плошчаў з НСК «Алімпійскі», піша «Украінская праўда».

Пра гэта на брыфінгу 16 красавіка заявіў прадстаўнік штаба Парашэнкі Алег Мядзведзеў.

«Сёння ўранку было ўкладзенае трохбаковае пагадненне, падпісанае НСК «Алімпійскі», і прадстаўнікамі выбарчых штабоў Пятра Парашэнкі ды Уладзіміра Зяленскага. Гэта – трохбаковая дамова аб арэндзе стадыёна на вечар 19 красавіка», - cказал Мядзведзеў.

Ён дадаў, што вечарам 16 красавіка штабы кандыдатаў павінны прадоўжыць перамовы.

«Нашы прадстаўнікі збіраюцца абмяркоўваць рэгламент гэтых дэбатаў. Пакуль у нас розныя бачанні: адзін бок настроены на шоў, мы - на правядзенне паўнавартаснай дыскусіі», - сказаў Мядзведзеў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках