9 траўня 2024, Чацвер, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаілу Жамчужнаму адмовілі ў амністыі

1
Міхаілу Жамчужнаму адмовілі ў амністыі
МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ
ФОТА: SVABODA.ORG

Палітвязню адмовілі ў амністыі, бо яна прадугледжваецца толькі паводле «наркатычнага артыкула».

Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся да дэпутатаў беларускага парламента з прапановай унесці ў закон аб амністыі асобаў, асуджаных паводле артыкулаў 375, 376 і 431 Крымінальнага кодэкса, згодна з якімі адбывае цяпер пакаранне палітвязень Міхаіл Жамчужны.

Але «дэпутаты» адказалі, што ўжыванне «акту гуманізму» магчымае толькі да асуджаных паводле арт. 328 КК (так званы «наркатычны артыкул). Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна».

У сваім звароце ў «палату прадстаўнікоў» Леанід Свецік прапанаваў «дэпутатам» скарыстацца сваім правам на канчатковую рэдакцыю тэкстаў заканадаўчых актаў і ўключыць у закон пра амністыю асобаў, асуджаных паводле артыкулаў 376 (ч. 1, ч. 2), 375 (ч. 1 ) і 431 (ч. 1, ч. 2) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На сёння пакаранне ў месцах пазбаўлення волі паводле гэтых артыкулаў адбывае толькі адзін чалавек – палітвязень Міхаіл Жамчужны.

«Амністыя гэтага чалавека будзе актам гуманізму з боку дзяржавы, прадэманструе імкненне беларускіх уладаў да выканання міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека», – адзначыў у звароце праваабаронца.

Аднак старшыня сталай камісіі ў нацыянальнай бяспецы Валянцін Міхневіч запэўнівае Свеціка, што ягоны зварот «у пытанні ўжывання амністыі ў дачыненні да асобаў, асуджаных паводле артыкула 328 КК РБ», разгледжаны. Апавядае пра прынцып калегіяльнасці пры распрацоўцы амністыі і пералічвае назвы органаў, якія вызначалі спіс артыкулаў, на якія распаўсюджвалася папярэдняя амністыя.

«13 сакавіка 2019 года сталая камісія "палаты прадстаўнікоў" у нацыянальнай бяспецы разгледзела пытанне пра магчымасці ўжывання гэтага акту гуманізму з боку дзяржавы да асобаў, асуджаных паводле артыкула 328 КК, і накіравала ліст у МУС РБ з просьбай улічыць нашы прапановы пры падрыхтоўцы названага законапраекта», – напісаў Міхневіч.

Праваабаронца Леанід Свецік сцвярджае, што ні ў цяперашнім звароце ў ПП НС, ні раней не ўздымаў тэму амністыі асуджаных паводле 328-га артыкула.

«Тэма гэтая вельмі важная. Напэўна, сябры камісіі атрымалі вельмі шмат зваротаў пра неабходнасць амністыі асуджаных паводле «наркатычнага» артыкула, таму не выключаю, што адбылася блытаніна. Але я так і не атрымаў адказу на сваю прапанову – амніставаць палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Гэта прыкра...» – кажа Леанід Свецік.

Між тым 17 траўня меркаваны спіс артыкулаў, паводле якіх асуджаныя могуць падпасці пад амністыю ў 2019 годзе, апублікаваў партал tut.by. Згодна з законапраектам, які трапіў да журналістаў, амністыя закране і пакараных паводле «наркатычнага» артыкула. Але толькі часткова. Напрыклад, на два гады могуць скараціць тэрміны зняволення няпоўнагадовым і на 1 год – асуджаным паводле частак 1, 2, 3 арт. 328.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках