9 траўня 2024, Чацвер, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ў жывым эфіры прадставіў сваю каманду

35
Зяленскі ў жывым эфіры прадставіў сваю каманду
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: UNIAN

Пра гэта кандыдат у прэзідэнты Украіны паведаміў у эфіры праграмы «Права на ўладу».

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі прадставіў каманду.

Пра гэта Зяленскі паведаміў у эфіры праграмы «Права на ўладу», паведамляе rbc.ua.

Руслан Стэфанчук з'яўляецца ідэолагам партыі Зяленскага, Іван Баканаў - старшыня партыі «Слуга народа», Дзмітрый Разумкоў адказвае за пытанні ўнутранай палітыкі, Аляксандр Данілюк адказвае за міжнародныя стасункі, Руслан Рабашапка адказвае за ахову парадку і антыкарупцыйную палітыку, Галіна Янчанка - экспэрт антыкарупцыйнай палітыкі, Дзяніс Манастырскі адказны за праваахоўныя органы, Ірына Венідзіктава адказвае за рэформы ў судовай сістэме, Данііл Гецьманцаў адказвае за эканоміку, Вікторыя Страхавая адказвае за банкаўскую дзейнасць, Аляксандр Мерэжка адказвае за міжнародныя стасункі, Марына Бандзіні адказвае за палітыку роўных правоў, Сяргей Кальчэнка - экспэрт па выбарчым заканадаўстве, Яўген Камароўскі - дарадца ў медыцыне.

«Гэта прафесійныя людзі. Спецыялісты... Яны пойдуць са мной у адміністрацыю», - паведаміў Зяленскі.

Нагадаем, кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі на брыфінгу з нагоды завяршэння галасавання вечарам у нядзелю, 31 сакавіка, паведаміў журналістам, калі ён абвесціць сваю пяцёрку прэтэндэнтаў на ключавыя пасады.

«Да канца другога тура я сказаў, што пакажу вам пяцёрку лідараў. Да канца другога тура, раней гэтага не будзе», - адзначыў Зяленскі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках