4 траўня 2024, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць праціўніка акумулятарнага завода ў Берасці зладзілі правакацыю

37
Супраць праціўніка акумулятарнага завода ў Берасці зладзілі правакацыю
АКУМУЛЯТАРНЫ ЗАВОД
ФОТА: B-G.BY

У актывіста нібыта знайшлі патроны і выбухоўку.

Майсей Мазько, сябра ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці, 2, красавіка быў спынены ДАІ, пасля чаго ў яго аўто супрацоўнікі міліцыі знайшлі пакет, а ў ім прадметы, падобныя на патроны. Праваабаронцы мяркуюць, што супраць актывіста ўчыненая правакацыя.

Аўто Мазько спыніла ДАІ прыкладна а 15.30, пасля чаго доўга нешта шукалі, пакуль не быў знойдзены чорны пакет, у якім былі патроны. Пазней міліцыянты знайшлі ў аўтамабілі выбухоўку і ўзрывальнік.

«Адназначна разглядаем тое, што сёння адбылося, як правакацыю, якую ўчынілі для дыскрэдытацыі Майсея Мазько – удзельнік пратэсту супраць акумулятарнага завода», - заявіў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

Цяпер на месцы, дзе было спыненае аўто Майсея Мазько, працуе следчы камітэт, падысці, каб пагаварыць з актывістам, не дазваляюць супрацоўнікі міліцыі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках